From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэвід Боўі (англ.: David Bowie [ˈboʊ.iː][11], сапраўднае імя Дэвід Роберт Джонс, англ. David Robert Jones; 8 студзеня 1947, Лондан — 10 студзеня 2016) — брытанскі рок-музыкант, вакаліст, кампазітар , мастак, акцёр , прадзюсар, аўтар песень. На працягу пяцідзесяці гадоў займаецца музычнай творчасцю і часта мяняе імідж, таму яго называюць «хамелеонам рок-музыкі». Пры гэтым Боўі ўдаецца захоўваць уласны вядомы стыль, паспяхова сумяшчаючы яго з актуальнымі музычнымі напрамкамі. Боўі лічыцца наватарам, у прыватнасці, дзякуючы сваім работам 1970-х гадоў. Ён аказаў уплыў на многіх музыкантаў, вядомы сваім характэрным голасам і інтэлектуальнай глыбінёй створаных ім работ.
Выпусціўшы ў першыя гады сваёй дзейнасці альбом «David Bowie» і некалькі сінглаў, Дэвід Боўі тым не менш стаў вядомы шырокай публіцы толькі ўвосень 1969 года, калі яго песня «Space Oddity» дасягнула першай пяцёркі у брытанскім хіт-парадзе. Пасля трох гадоў эксперыментаў ён ізноў з’явіўся на публіцы ў 1972 годзе падчас росквіту глэм-рока, стварыўшы яскравы, андрагінны вобраз персанажа па імі Зігі Стардаст. Яго хіт-сінгл «Starman» са знакамітага альбома «The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders from Mars» увайшоў у першую дзясятку хіт-параду Вялікабрытаніі. У перыяд адносна нядоўгага выкарыстання вобраза Зігі Стардаста Боўі часта ўжываў музычныя інавацыі і незвычайныя візуальныя пастаноўкі.
У 1975 годзе Боўі дамогся першага буйнога поспеху ў Амерыцы з сінглам нумар адзін «Fame», напісаным у суаўтарстве з Джонам Ленанам, і хіт-альбомам «Young Americans», стыль якога спявак апісаў як «пластыкавы соўл» (англ.: plastic soul). Гук альбома ўяўляе сабой радыкальны зрух у музычным стылі Боўі, які першапачаткова адштурхнуў многіх брытанскіх фанатаў спевака[12]. Затым ён апраўдаў чаканні свайго лэйбла і амерыканскіх прыхільнікаў, выпусціўшы мінімалісцкі альбом «Low» (1977) — першы з трох дыскаў так званай «Берлінскай трылогіі Боўі», запісаных сумесна з Браянам Іна на працягу наступных двух гадоў. Усе тры альбома ўвайшлі ў пяцёрку лепшых хіт-параду Вялікабрытаніі і на доўгі час набылі вельмі станоўчыя водгукі крытыкаў.
Пасля няўстойлівага камерцыйнага поспеху ў канцы 1970-х гадоў Боўі зноў з’явіўся на першым месцы ў брытанскіх чартах у 1980 годзе з сінглам «Ashes to Ashes» і альбомам «Scary Monsters (and Super Creeps)». У 1981 годзе ён разам з гуртам «Queen» запісаў «Under Pressure» — яшчэ адзін сінгл, які дабраўся да вяршыні брытанскага чарта. Новы пік камерцыйнага поспеху Боўі прыйшоўся на 1983 год, у якім быў выпушчаны альбом «Let’s Dance», уключалы такія хіты, як «Let's Dance», «China Girl» і «Modern Love». На працягу 1990-х і 2000-х гадоў Боўі працягвае эксперыментаваць з музычнымі жанрамі, у тым ліку іграючы ў стылях белы соўл, індастрыял, AOR і джангл. Яго апошнім студыйным альбомам стаўся «Blackstar», выпушчаны ў 2016 годзе, у два дні перад смерцю музыканта.
У 2000 годзе штотыднёвік «New Musical Express» праводзіў апытанне сярод музыкантаў розных стыляў і кірункаў. Пытанне было толькі адно: «Які музыкант аказаў найбольшы ўплыў на Вашу ўласную творчасць?» Па выніках апытання самым уплывовым музыкантам стагоддзя быў прызнаны Дэвід Боўі[13]. Боўі дабіўся прызнання ў тым ліку і як кінаакцёр; сярод самых вядомых яго роляў — іншапланецянін Томас Джэром Ньютан у «Чалавеку, які зваліўся на Зямлю» (узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Сатурн»), вампір Джон у «Голадзе», кароль гоблінаў Джарэт у «Лабірынце».
У 2002 годзе ў апытанні BBC «100 найвялікшых брытанцаў» Боўі заняў 29-е месца. На працягу сваёй кар’еры ён прадаў больш за 136 мільёнаў пласцінак, і тым самым увайшоў у дзясятку самых паспяховых артыстаў у гісторыі папулярнай музыкі Вялікабрытаніі. Шэсць яго альбомаў уваходзяць у спіс «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «Rolling Stone» (прычым першыя тры з іх выйшлі запар у перыяд з 1972—1973, астатнія тры — у 1976—1977 гады). У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» паставіў яго на 39-е месца ў спісе «100 найвялікшых выканаўцаў рок-музыкі ўсіх часоў»[14] і на 23 месца ў спісе «100 найвялікшых вакалістаў усіх часоў»[15].
Памёр ад раку ва ўзросце 69 гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.