From Wikipedia, the free encyclopedia
Івянецкае графства — аб'яднанне прыватнаўласніцкіх маёнткаў, створанае падскарбіем літоўскім Янам Міхалам Салагубам у 1743 годзе пасля законна выйгранага судовага працэсу аб Івянцы.
Мястэчка Івянец стала уласнасцю Салагубаў ужо ў XVI стагоддзі. Па заканчэнні судовага працэссу ў 1743 годзе і па дакупцы маёнтка Старынкі Івянецкія (1745 год) і выкупе шэрагу навакольных шляхецкіх маёнткаў ва ўласнасці Салагубаў апынуліся зямельныя абшары, у цэнтры якіх знаходзіўся Івянец і якія сталі называцца Івянецкім графствам.
Івянецкае графства было арганізавана сынам Яна Міхала — Антоніем Салагубам, генералам артылерыі, жанатага з Брыгітай Радзівіл, дачкой Мікалая Фаустына Радзівіла. Пасля смерці бацькі ў 1748 годзе Антоні атрымаў у спадчыну графства. Пасля смерці Антонія спадчынніцай стала яго ўдава, а пасля яе — унук падскарбія, Ежы Салагуб. Пасля смерці Ежы Салагуба графства ўзяла ў спадчыну яго ўдава Марыяна, у другім шлюбе жонка Алаіза Фрыдэрыка Бруля, старосты варшаўскага.
Пасля яе заўчаснай смерці ў 1782 годзе, Івянец стаў спадчынай непаўналетняй праўнучкі падскарбія Салагуба, Юзэфы Салагуб. У 1783-1784 гадах адбываўся працэс у Галоўным Трыбунале ў Вільні і працэсс эксдывізорскі у Івянцы па ўрэгуляванні запазычаннасцяў, зробленых яшчэ пры жыцці Ежы Салагуба[1].
Пасля Юзэфы Салагуб Івянец у пачатку XIX стагоддзя перайшоў ва ўласнасць роду Плявакаў.
Станам на 1784 год графства аб'ядноўвала наступныя вёскі і фальваркі:
Адначасова на тэрыторыі графства знаходзіліся маёнткі, якія належалі каталіцкай царкве:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.