![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/%25D0%2598%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD_%25D0%2592%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25B8%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2587_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25B8%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B6%25D0%25B0%25D0%25B5%25D1%2582_%25D0%25B2_%25D0%259D%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4.png/640px-%25D0%2598%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD_%25D0%2592%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25B8%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2587_%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9_%25D0%25BF%25D1%2580%25D0%25B8%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B6%25D0%25B0%25D0%25B5%25D1%2582_%25D0%25B2_%25D0%259D%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4.png&w=640&q=50)
Іван Уладзіміравіч Бельскі
(пам. 1450) князь бельскі і наўгародскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Уладзіміравіч кн. Бельскі (? — пасля 1446) — князь бельскі (1420—1435), наўгародскі (1445—1446).
Іван Уладзіміравіч Бельскі | |
---|---|
![]() | |
Смерць | не раней за 1452, каля 1450 ці не раней за 1446 |
Род | Бельскія[1] |
Бацька | Уладзімір Альгердавіч[1] |
Маці | Ганна[d] |
Жонка | Васіліса Гальшанская[1] |
Дзеці | Фёдар Іванавіч Бельскі[2], Сямён Іванавіч Бельскі[d][2], Марыя Іванаўна Бельская[d][2], Агнешка Бельская[d][2], Ганна Бельская[d][2], Н Бельская[d][2] і Януш Іванавіч Бельскі[d][2] |
![]() |
Унук вялікага князя літоўскага Альгерда, сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча.
Удзельнік паходу вялікага князя Вітаўта на Маскву і стаяння на Угры (1408). У 1420 годзе атрымаў ва ўдзел Белы ў Смаленскай зямлі. У 1422 годзе ажаніўся з Васілісай (пам. да 1484), дачкой Андрэя Гальшанскага. У 1432 годзе як сведка падпісаў дагавор з Ордэнам. Падчас феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437) спачатку падтрымліваў Жыгімонта Кейстутавіча, але калі Свідрыгайла Альгердавіч узяў закладніцай яго жонку Васілісу, вымушана перайшоў на бок Свідрыгайлы. У 1435 годзе ў бітве пад Вількамірам трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча і быў у зняволенні да 1440 года.
Лявонцій Вайтовіч дапускае, што князь Ілля, згаданы ў адным з запісаў Кіева-Пячэрскага памянніка (паз. 131 паводле нумарацыі Вайтовіча) сярод сваякоў Алелькавічаў — гэта Іван Уладзіміравіч, запісаны пад хросным імем.
Апроч сыноў, меў дачку Васілісу, жонку астрожскага князя Івана Васілевіча.
Меў 7 дзяцей, у т.л. сыноў Фёдара і Сямёна.