Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянская вайна ў ВКЛ, паўстанне Свідрыгайлы (1432—1435) — грамадзянская вайна, якую вялі паміж сабою феадалы Польшчы і ВКЛ (тады аб’яднаных у саюзную дзяржаву) і іх саюзнікі; на чале галоўных бакоў канфлікту былі, з аднаго боку, польскія каралі Ягайла і, потым Жыгімонт, вялікі князь літоўскі), а з іншага боку — Свідрыгайла, вялікі князь літоўскі, потым вялікі князь рускі. Прадметам вайны стала палітычнае ўладкаванне ВКЛ ва ўмовах крызісу палітычнай сістэмы, утворанай Востраўскім пагадненнем (1392) і Гарадзельскім актам (1413).
Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 1432 — 1438 | ||
Месца | Літва, заходняя Прусія, Валынь | ||
Вынік | Паражэнне Свідрыгайлы. Жыгімонт зацверджаны вялікім князем літоўскім | ||
Праціўнікі | |||
Камандуючыя | |||
|
|||
Вайна прывяла да тымчасовага фактычнага падзелу ВКЛ на дзве дзяржавы — уласна Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Вынікам вайны, пасля канчатковага ваеннага разгрому партыі Свідрыгайлы, стала кампраміснае развязанне праблемы вярхоўнай улады ў ВКЛ.