Іагач
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іагач — сяло ў Артыбашскім сельскім паселішчы Турачакскага раёна Рэспублікі Алтай. Размешчана на паўднёвым беразе, у паўночным ускрайку Цялецкага возера, каля месца ўпадзення ракі Іагач у раку Бію. З іншых бакоў населены пункт акружаны горнымі вяршынямі, самая высокая з якіх Кейтэк (1156 м). На супрацьлеглым беразе знаходзіцца сяло Артыбаш, паміж сёламі пабудаваны мост. Заснавана ў 1952 годзе, калі на левым беразе Цялецкага возера пачалося будаўніцтва дамоў для працоўных будучага лесапункта.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Сяло
Іагач
| ||||||||||||||||||||
Закрыць