From Wikipedia, the free encyclopedia
Агульнарасійскі класіфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (скарочана АКАТП) — класіфікатар аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай Федэрацыі (Расіі), уваходзіць у склад «Адзінай сістэмы класіфікацыі і кадзіравання тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі Расійскай Федэрацыі (АСКК)». АКАТП прызначаны для забеспячэння дакладнасці, супастаўнасці і аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі ў разрэзах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў такіх сферах, як статыстыка, эканоміка і іншыя.
Да 1 студзеня 2014 абавязкова ўказваўся ў падатковых плацежных даручэннях, дзе было адпаведнае поле (у любых іншых плацежных даручэннях поле пакідалася пустым). З 1 студзеня 2014 у гэтай ролі заменены кодам АКТМУ, які ўказваецца ў тым жа поле плацежнага даручэння.
Аб’ектамі класіфікацыі ў АКАТП з’яўляюцца:
У класіфікатары прынята іерархічная сістэма класіфікацыі.
Усё мноства аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу падраздзяляецца на групы паводле тэрытарыяльнага падзелу і гэтыя групы размяшчаюцца па трох узроўнях класіфікацыі ў адпаведнасці з адміністрацыйнай падпарадкаванасцю, прычым у кожны ўзровень уключаюцца аб’екты, непасрэдна падпарадкаваныя аб’ектам папярэдняга ўзроўню.
Першы ўзровень класіфікацыі ўключае аб’екты федэральнага значэння:
Да другога ўзроўню класіфікацыі адносяцца:
Да трэцяга ўзроўню класіфікацыі адносяцца:
У межах груповак трэцяга ўзроўню класіфікацыі кадзіруюцца сельскія населеныя пункты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.