![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Ivan_%25C5%2581uckievi%25C4%258D._%25D0%2586%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD_%25D0%259B%25D1%2583%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587_%25281915%2529.jpg/640px-Ivan_%25C5%2581uckievi%25C4%258D._%25D0%2586%25D0%25B2%25D0%25B0%25D0%25BD_%25D0%259B%25D1%2583%25D1%2586%25D0%25BA%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587_%25281915%2529.jpg&w=640&q=50)
Іван Луцкевіч
беларускі палітык, археолаг / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Луцке́віч, народжаны Ян Ге́рман Луцке́віч (28 мая (9 чэрвеня) 1881, Шаўлі, Ковенская губерня — 20 жніўня 1919, Закапанэ, Польшча) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец, збіральнік старажытнасцяў. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і газеты «Наша ніва». Актыўны дзеяч Беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя, зрабіў уплыў на многіх удзельнікаў тагачаснага беларускага руху.
Іван Луцкевіч | |
---|---|
![]() Іван Луцкевіч, 1915 г. | |
![]() Навіна | |
Нараджэнне |
28 мая (9 чэрвеня) 1881 |
Смерць |
20 жніўня 1919(1919-08-20) (38 гадоў) |
Месца пахавання | |
Імя пры нараджэнні |
Ян Герман Луцкевіч польск.: Jan Herman Łuckiewicz |
Бацька | Ян Баляслаў Луцкевіч |
Маці | Зоф’я з Лычкоўскіх[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Партыя | |
Член у |
|
Адукацыя |
|
Дзейнасць | археалогія |
Месца працы | |
![]() |
Распрацоўваючы ідэю беларускага самавызначэння ад ідэй краёвасці і Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага паступова прыйшоў да ідэі поўнай незалежнасці Беларусі. Сябра Віленскай беларускай рады і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнік пасяджэння Рады БНР 24—25 сакавіка 1918 года, на якім абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатар беларускага культурнага жыцця ў Вільні, зрабіў вялікі ўклад дзеля адкрыцця Віленскай беларускай гімназіі. Сабраў багаты збор старажытнасцяў, якія сталі асновай збору Беларускага музея ў Вільні. Брат беларускага дзеяча Антона Луцкевіча.