![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Skuminpadma083020.jpg/640px-Skuminpadma083020.jpg&w=640&q=50)
Ёга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёга (дэванагары: योग) — паняцце індыйскай культуры, у шырокім сэнсе азначае сукупнасць розных духоўных і фізічных практык, якія былі распрацаваны ў розных напрамках індуізма і будызма, галоўнай мэтай якой з’яўляецца кіраванне псіхікай і псіхафізіялогіяй індывідуума дзеля дасягнення найвышэйшага псіхічнага і духоўнага стану. У больш вузкім сэнсе, ёга — гэта адна з шасці артадаксальных школ філасофіі індуізму. Зыходная мэта ёгі — змяненне анталагічнага статуса чалавека ў свеце.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Skuminpadma083020.jpg/640px-Skuminpadma083020.jpg)
Асноўныя напрамкі ёгі гэта — раджа-ёга, карма-ёга, джнана-ёга, бхакты-ёга і хатха-ёга.[1][2][3] У кантэксце філасофіі індуізма, пад ёгай разумеюць сістэму раджа-ёгі, якая была выкладзена ў «Ёга-сутрах» Патанджалі і цесным чынам звязана з прынцыпамі санкх’і. Ёга абмяркоўваецца ў розных пісаннях індуізма, як то «Веды», «Упанішады», «Бхагавад-гіта», «Хатха-ёга-прадыпіка», «Шыва-самхіта» і «Тантры». Канчатковай мэтай ёгі можа быць рознае: ад паляпшэння фізічнага здароўя і да дасягнення мокшы.
Слова «ёга» паходзіць ад санскрыцкага кораня ёдж ці юдж, якое мае шмат сэнсаў: «саюз», «гармонія» і інш. Упершыню сустракаецца ў «Рыг-ведзе» — найстаражытнейшым з усіх захаўшыхся помнікаў індыйскай літаратуры.[4] За межамі Індыі тэрмін, як правіла, асацыюецца з хатха-ёгай і ейнымі асанамі ці з фізічнымі практыкаваннямі. Таго, хто займаецца ёгай, называюць ёгам ці ёгінам.