From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі (польск.: Eustachy Benedykt Koziełł-Poklewski; нар. 20 верасня 1842, Княгінін Вілейскага павета[1] — ?) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, фатограф.
Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
20 лістапада 1842 |
Смерць | невядома |
Род | Козел-Паклеўскія |
Бацька | Каятан Козел-Паклеўскі |
Маці | Вікторыя Ліхадзееўская |
Жонка | Марыя Анрыета Колёнж, Эліжбета Козел-Паклеўская |
Дзеці | Станіслава Марыя Колёнж, Яўстах Вінсент Анры Колёнж |
Веравызнанне | каталік |
Адукацыя | |
Бітвы |
Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Бацька Каэтан быў суддзём, дзед Юзаф-Каласанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец». Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі нарадзіўся 20 верасня 1842 года ў двары Княгінін, быў ахрышчаны 27 верасня 1842 г. у касцёле Святога Апостала Андрэя ў Крывічах[1].
У 1854—1859 гг. Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі навучаўся ў Мінскай гімназіі, пасля чаго працягнуў навучанне ў Горыгорацкім земляробчым інстытуце, дзе ў 1863 г. разам з іншымі студэнтамі далучыўся да атраду Людвіка Звяждоўскага[1]. 6 мая 1863 г. удзельнічаў у захопе горада Горкі[2]. 6 мая 1863 аддзел Звяждоўскага ўступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне, пасля чаго ён распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі быў арыштаваны, у выніку чаго быў абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні і атрымаў 12 гадоў катаргі з канфіскацыяй маёмасці[2]. Вясной 1864 г. падчас перасылкі ў Маскве здолеў уцячы разам з Каралем Маліцкім[1]. Эміграваў да Францыі, дзе займаўся фатаграфіяй, меў сваю студыю фатаграфіі на Елісейскійскіх палях. У 1864—1869 гг. навучаўся ў Вышэйшай гандлёвай школе ў Парыжы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.