From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядзерны сінтэз — працэс утварэння ядраў хімічных элементаў цяжэй вадароду ў ходзе рэакцыі ядзернага сінтэзу (зліцця).
Ядзерная фізіка | ||||||||||||||||
Атамнае ядро · Радыеактыўны распад · Ядзерная рэакцыя · Тэрмаядзерная рэакцыя
| ||||||||||||||||
У астрафізіцы адрозніваюць першасны ядзерны сінтэз, які праходзіў на пачатковых стадыях існавання Сусвету ў працэсе Вялікага Выбуху і зорны ядзерны сінтэз.
Ядзерныя рэакцыі пры першасным ядзерным сінтэзе.
У працэсе першаснага ядзернага сінтэзу ўтвараюцца элементы не цяжэй літыю, стандартная мадэль Вялікага Выбуху прадказвае наступнае суадносіны элементаў: H — 75 % , 4He — 25%, D — 3×10−5,, 3He — 2×10−5, 7Li — ×10−9, што добра ўзгадняецца з эксперыментальнымі дадзенымі вызначэння складу рэчыва ў аб'ектах з вялікім чырвоным зрушэннем (па лініях ў спектрах квазараў)[1].
Частка самых лёгкіх ядраў, акрамя першаснага ядзернага сінтэзу, ўтвараюцца ў зорках. Асноўнай крыніцай энергіі зорак галоўнай паслядоўнасці з'яўляецца сінтэз гелію-4 з вадароду ў пратон-пратонным цыкле і (для зорак, больш цяжкіх, чым Сонца) у CNO-цыкле. У pp-цыкле, як прамежкавыя прадукты, утвараюцца дэйтэрый, гелій-3 і літый-7. Гелій-4 утворыцца таксама пры гарэнні першаснага дэйтэрыю, якое можа адбывацца нават у карычневых карлікаў, дзе яшчэ немагчымы pp-працэс з-за занадта малой тэмпературы і ціску ў цэнтры .
Сінтэз больш цяжкіх ядраў таксама адбываецца ў зорках. Вуглярод-12 напрацоўваецца ў патройнай геліевай рэакцыі (уключаючы яе выбухападобную праяву, вядомую як геліевая ўспышка, у ядрах чырвоных гігантаў):
Некаторыя іншыя лёгкія ядры (да фтору 19F уключна) могуць сінтэзавацца ў нетрах адносна маламасіўных зорак у CNO-цыкле.
Ядры да жалеза 56Fe сінтэзуюцца шляхам зліцця больш лёгкіх ядраў у нетрах масіўных зорак. У залежнасці ад умоў, тут задзейнічаны такія працэсы, як гарэнне вугляроду (уключаючы выбухападобнае), кіслароду, неону, крэмнію, захоп ядрамі альфа-часціц (альфа-працэс).
Сінтэз цяжкіх і звышцяжкіх ядраў ідзе шляхам павольнага або хуткага нейтроннага захопу (гл. s-працэс, r-працэс), імаверна ў прадзвышновых і пры выбухах звышновых. Утварэнне нейтронадэфіцытных цяжкіх ядраў ідзе праз p-працэс і rp-працэс (павольны і хуткі захоп пратонаў).
Эксперыментальным пацвярджэннем факта зорнага ядзернага сінтэзу служыць нізкае ўтрыманне цяжкіх элементаў у старых зорках, якія ўзніклі на ранніх стадыях эвалюцыі Сусвету з матэрыі, якая ўтварылася ў ходзе першаснага ядзернага сінтэзу і хімічны склад якой не зменены зорным ядзерным сінтэзам.
Адбываецца пры ўспышках звышновых і іншых хуткабежных працэсаў, звязаных з стратай зоркай гідрастатычнай раўнавагі.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.