Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спантаннае дзяленне — разнавіднасць радыеактыўнага распаду цяжкіх атамных ядзер[1]. Спантаннае дзяленне з’яўляецца дзяленнем ядра, якое адбываецца без знешняга ўзбуджэння (вымушанага дзялення), і дае такія ж прадукты, як і вымушанае дзяленне: асколкі (ядры больш лёгкіх элементаў) і некалькі нейтронаў. Паводле сучасных уяўленняў, прычынай спантаннага дзялення з’яўляецца тунэльны эфект.
Імавернасць спантаннага дзялення расце з павелічэннем ліку пратонаў у ядры. Гэтая імавернасць залежыць ад параметра дзе Z — лік пратонаў, а A — агульны лік нуклонаў. Пры набліжэнні значэння гэтага параметра к 45 імавернасць спантаннага дзялення імкнецца да адзінкі, што накладвае абмежаванні на магчымасць існавання звышцяжкіх ядзер[2].
Для ядзер такіх элементаў, як уран і торый, спантаннае дзяленне з’яўляецца вельмі рэдкім працэсам; іх ядры нашмат часцей распадаюцца па іншых каналах распаду (значэнне параметра Z2/A для ядзер урану і торыю парадку 35). З павелічэннем паказчыка Z2/A імавернасць спантаннага дзялення ядзер хутка расце.
З’ява спантаннага дзялення выкарыстоўваецца ў метадзе радыеізатопнага датавання ўзросту выкапнёвых рэштак, метэарытаў і г.д.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.