Эфект Шапіра
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эфект Шапіра (таксама вядомы як гравітацыйная затрымка сігналу) — адзін з эфектаў агульнай тэорыі адноснасці, абумоўлены гравітацыйным запаволеннем часу . З-за гэтага эфекту ў полі прыцягнення электрамагнітныя сігналы ідуць даўжэй, чым пры адсутнасці гэтага поля.
Упершыню эфект быў адзначаны ў 1964 годзе амерыканскім астрафізікам Ірвінам Шапіра. Шапіра прапанаваў эксперымент, у ходзе якога радыёхвалі адбіваліся ад паверхні Венеры і Меркурыя і вярталіся на Зямлю. Вылічэнні Шапіра прадказвалі, што пры некаторым размяшчэнні Зямлі, Сонца і Венеры чаканы час затрымкі сігналу ў выніку ўзаемадзеяння гравітацыйнага поля Сонца будзе больш за 200 мікрасекунд[1].
Першыя эксперыментальныя дадзеныя, атрыманыя ў 1966—1967 гадах у абсерваторыі MIT, супалі з прадказаннямі Шапіра[2]. З тых часоў папраўкі былі пацверджаныя больш дакладнымі эксперыментамі як у Сонечнай сістэме, так і ў кампактных сістэмах падвойных зорак.
Для сігналу, які вандруе вакол кропкавай масы, затрымка можа быць вылічана па наступнай формуле:
Тут — гэта адзінкавы вектар, накіраваны ад назіральніка да крыніцы, а — адзінкавы вектар, накіраваны ад назіральніка да гравітуючай кропкі масы M.
Формула можа быць перапісана ў іншым выглядзе:
дзе Δx — гэта эфектыўнае павелічэнне шляху святла, а — радыус Шварцшыльда.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.