From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмі́ль Буара́к (поўнае імя — Агюстэн Эміль Буарак фр.: Augustin Émile Boirac; 26 жніўня 1851, Гельма, Алжыр — 20 верасня 1917, Сальс-ле-Шато) — французскі філосаф, псіхолаг, парапсіхолаг, эсперантыст.
Эміль Буарак | |
---|---|
фр.: Émile Boirac | |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1851[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 верасня 1917[2][3] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, эсперантыст, экстрасэнс, псіхолаг |
Навуковая сфера | філасофія, псіхалогія і парапсіхалогія |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 26 жніўня 1854 года ў горадзе Гельма (Алжыр). Вывучаў літаратуру і філасофію ва ўніверсітэце Бардо, ступень бакалаўра па літаратуры атрымаў у 1874 годзе, а ступень агрэжэ па філасофіі — ў 174 годзе[4]. У 1894 годзе абараніў дысертацыю па тэме «Ідэя феномена», ў якой спрабаваў прымірыць тэорыі Рэнувье і Фулье ў адносінах да матэрыі, рэальнасці навакольнага свету, ідэалізму і фенаменалізму[5]. З 1871 года на працягу 26 гадоў выкладаў філасофію ў французскіх навуковых установах, у тым ліку ў прэстыжным ліцэі Кандарсэ (1882—1897); у 1897—1902 гадах служыў рэктарам універсітэта Грэнобля, а ў 1902—1917 гадах — рэктарам універсітэта Дыжона. У 1906 годзе быў аббраны членам-карэспандэнтам французскай Акадэміі маральных і палітычных навук[4][6].
Больш за ўсё праславіўся сваімі даследаваннямі і эксперыментамі ў галіне псіхалогіі і парапсіхалогіі. З'яўлецца аўтарам тэрміна «дэжавю», прапанаваўшы яго ў 1876 годзе[7]. Займаўся вывучэннем гіпнозу і спіріытызму; у 1898 годзе быў у групе, якая даследавала спірытычныя здольнасці італьянскага медыума Эўсапіі Паладзіна[8]. Даследаваў такія з'явы, як месмерызм, «транспазіцыя пачуццяў», «магнетычнае ўзаемапаразуменне», «экстэрыярызацыя адчувальнасці», «экстэрыярызацыя сілы рухальных нерваў» і г.д. З'яўляўся аўтарам шматлікіх навуковых, дыдактычных і папулярных публікацый на тэмы філасофіі, псіхалогіі і маралі. Акрамя таго Буірак з'яўляўся заснавальнікам электратэхнічнага інстытута ў Грэнобле і інстытута віна ў Дзіжоне[4][5][6]. Кавалер ордэна Ганаровага легіёна[9].
Быў жанаты, меў чатырох дяцей. Памер 28 верасня 1917 года ў горадзе Сальс-ле-Шато[6] пры не зусім зразумелых абставінах (па адной з версій — падчас спірытычнага сеанса; згодна з другой версіяй, ён скончыў жыццё самагубствам з-за страты «цягі да жыцця»). Быў пахаваны ў Сальс-ле-Шато, але 6 кастрычніка таго ж года быў перапахаваны ў Дыжоне на могілках Péjoces[6]; у гэтым жа горадзе ў яго гонар названа невялікая вуліца[10].
Пазнаёміўся з эсперанта ў 1900 годзе і неўзабаве стаў яго актыўным прыхільнікам. З'яўляўся аўтарам многіх артыкулаў аб эсперанта на французскай мове і эсперанта; пераклаў на эсперанта твор Лейбніца «Манадалогія» (1902)[11] і некалькі мастацкіх твораў. Дзякуючы яго намаганням эсперанта быў на нейкі час уключаны ў навучальную праграму ўніверсітета Дыжона. Буарак быў старшынёй I сусветнага кангрэса эсперантыстаў (1905, Булонь-сюр-Мэр), старшынёй Моўнага камітэта, а ў 1908—1917 гадах — старшынёй Акадэміі эсперанта[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.