Remove ads

Эван Уільямс (англ.: Evan Williams) — амерыканскі прадпрымальнік, які заснаваў некалькі інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Pyra Labs (распрацоўка Blogger) і Twitter, дзе ён раней быў генеральным дырэктарам.

Хуткія факты Эван Уільямс, Імя пры нараджэнні ...
Эван Уільямс
англ.: Evan Williams
Thumb
Імя пры нараджэнні англ.: Evan Clark Williams
Род дзейнасці прадпрымальнік
Дата нараджэння 31 сакавіка 1972
Месца нараджэння Кларкс, штат Небраска
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Кар’ера

Пачатак кар’еры

Пасля заканчэння школы Уільямс працаваў на розных пасадах, звязаных з інтэрнэт-тэхналогіямі, у гарадах Кі-Уэст, Далас, Осцін (штат Тэхас), і зноў на яго сямейнай ферме ў штаце Небраска. У 1996 годзе Уільямс пераехаў у Севастопаль (штат Каліфорнія), каб працаваць у высокатэхналагічнай кампаніі O’Reilly Media. Кар’еру ў O’Reilly ён пачаў з маркетынгавых пазіцый, але ў рэшце рэшт стаў нанятым незалежным праграмістам-фрылансерам.

Pyra Labs і Blogger

Эван Уільямс разам з Meg Hourihan сазаснавалі ІТ-кампанію Pyra Labs. Галоўным яе прадуктам стаў Blogger, адно з першых вэб-прыкладанняў для стварэння і кіравання блогамі. Уільямс вынайшаў тэрмін «блогер» і сыграў важную ролю ў папулярызацыі тэрміна «блог». Кампанія Pyra Labs праіснавала яшчэ некаторы час пасля сыходу Мег Хурыхан і іншых супрацоўнікаў, пакуль урэшце не была набыта Google 13 лютага 2003 года. Часопіс PC Magazine ў 2004 годзе назваў Уільямса «Чалавекам года», нароўні з Хурыханам і Полам Баўшам за іх працу па стварэнні Blogger.

Odeo

Уільямс пакінуў Google у кастрычніку 2004 года і заснаваў кампанію Odeo. У канцы 2006 года Уільямс стаў сузаснавальнікам Obvious Corp. разам з Бізам Стоўнам і іншымі былымі супрацоўнікамі Odeo, каб набыць усё яе актывы. У красавіку 2007 года Odeo была набыта кампаніяй Sonic Mountain.

Twitter

Сярод праектаў карпарацыі Obvious Corp. быў Twitter, бясплатная служба мікраблогінгу. Twitter стаў акцянерным таварыст у красавіку 2007 года, і Уільямс, як сузаснавальнік, стаў членам савета дырэктараў і інвестарам. У кастрычніку 2008 года Эван Уільямс стаў генеральным дырэктарам Twitter, заняўшы месца Джэка Дорсей, які стаў старшынёй савета дырэктараў. 4. кастрычніка 2010 Уільямс сышоў з пасады галоўнага выканаўчага дырэктара (які зойме Дзік Костала).

Маёмасць

У рэйтынгу часопіса Forbes у 2015 годзе яго маёмасць ацэньваецца ў $ 2,9 млрд.

Remove ads

Асабістае жыццё

Уільямс з’яўляецца вегетарыянцам. Жыве ў Сан-Францыска з жонкай Сарай Марышдж. У іх ёсць двое дзяцей.

Зноскі

  1. How Ev Williams failed Medium - The Verge Праверана 25 ліпеня 2022.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads