Штурмбанфюрар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Штурмбанфюрар (ням.: Sturmbannführer) — званне ў СА і СС. Званне штурмбанфюрара ўведзена ў структуру СС у 1929 г. у якасці звання кіраўнікоў. Затым з 1933 г. выкарыстоўвалася ў якасці звання намеснікаў кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў СС — штурмбанаў (SS Sturmbann). У штурмбан уваходзілі чатыры невялікія падраздзяленні — штурмэ (SS Sturme), прыблізна роўных па колькасным складзе армейскай роце (ад 54 да 180 чал.), адно медыцынскае падраздзяленне, роўнае па колькасці армейскаму ўзводу (Sanitätsstaffel) і аркестр (Spielmannzug). Колькасць штурмбана даходзіла да 500—800 чалавек[1]. У далейшым, з кастрычніка 1936 г., пры стварэнні войскаў СС адпавядала пасадзе камандзіра батальёна і званню маёра вермахта, а таксама шырокаму спектру штабных і адміністрацыйных пасад, такіх як ад'ютант камандуючага корпусам.
- Знакі адрознення Штурмбанфюрар Вафен-СС
- Нарукаўная нашыўка на Маскіровачны касцюм
Гл. таксама
- Корпусныя колеры (Войскі СС)
- Званні і знакі адрознення войскаў СС
Зноскі
Малодшае званне Гаўптштурмфюрар |
Званні СС Штурмбанфюрар |
Старэйшае званне Оберштурмбанфюрар |
Малодшае званне Штурмгаўптфюрар |
Званні СА Штурмбанфюрар |
Старэйшае званне Оберштурмбанфюрар |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.