Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Штурмавыя атрады (ням.: Sturmabteilung), скарочана СА, штурмавікі; таксама вядомыя як «карычневакашульнікі» (па аналогіі з італьянскімі «чорнакашульнікамі») — ваенізаваныя фарміраванні Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (НСДАП).
Штурмавыя атрады | |
---|---|
ням.: Sturmabteilung | |
| |
Іншыя назвы | Карычневакашульнікі |
З'яўляецца часткай | НСДАП |
Ідэалогія | Нацыянал-сацыялізм |
Лідары |
Эрнст Юліус Ром |
Штаб-кватэра | Мюнхен |
Актыўная ў | Германія |
Сфарміравана | 1921 |
Расфарміравана | 10 кастрычніка 1945 |
Саюзнікі | СС |
Колькасць членаў | каля 3 мільёнаў (1934)[1] |
Удзел у канфліктах | Ноч доўгіх нажоў |
Створаны 3 жніўня 1921 года на базе некаторых падраздзяленняў «Добраахвотніцкага корпуса». 4 лістапада 1921 года атрымалі назву «Штурмавых атрадаў». Пасля «піўнога путчу» ў 1923 годзе былі забаронены, але працягвалі дзейнічаць пад іншай назвай. Ізноў легалізаваны ў 1925 годзе. Кіраўнікі СА на месцах увесь час уступалі ў канфлікт з кіраўніцтвам НСДАП, што ў 1930 годзе вылілася ў «мяцеж Штэнеса», пасля якога Гітлер асабіста ўзначаліў штурмавыя атрады, стаўшы Вярхоўным фюрарам СА (заставаўся ім да 1945 года).
Нацыянал-сацыялізм |
Асноўныя паняцці |
Дыктатура • Правадырызм • Правая ідэалогія • Шавінізм • Расавая палітыка • Мілітарызм • Антыдэмакратызм |
Ідэалогія |
Фёлькішэ бевегунг • «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Унтэрменш • Нюрнбергскія расавыя законы • Расавая тэорыя Гюнтэра • Расавая палітыка • «Міф дваццатага стагоддзя» |
Гісторыя |
Трэці рэйх • Ноч доўгіх нажоў • Крыштальная ноч • Другая сусветная вайна • Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання • Катастрофа еўрапейскага яўрэйства • Халакост • Нюрнбергскі працэс |
Асобы |
Адольф Гітлер • Відкун Квіслінг • Войцех Тука • Генрых Гімлер • Герман Герынг • Рудольф Гес |
Арганізацыі |
НСДАП • СА • СС • Гітлерюгенд • Вервольф • Саюз нямецкіх дзяўчат • Юнгфольк • Саюз дзяўчынак • Зімовая дапамога • Германскі працоўны фронт • Сіла праз радасць • Вера і прыгажосць • Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус • авіякорпус • народная дабрачыннасць • жаночая арганізацыя • саюз студэнтаў • саюз урачоў • саюз настаўнікаў • саюз юрыстаў • саюз дапамогі ахвярам вайны) |
Нацысцкія партыі і рухі |
Венгрыя • Паўночны Каўказ • Бельгія • Нідэрланды • Чачня • Нарвегія • Латвія • Беларусь |
Роднасныя паняцці |
Фашызм • Антыкамунізм • Неанацызм • Інтэгральны нацыяналізм • Нацысцкі акультызм |
Партал:Нацысцкая Германія · Праект «Фашызм» |
Штурмавыя атрады адыгралі вырашальную ролю пры ўздыме нацыянал-сацыялістаў. Пасля прыходу НСДАП да ўлады штурмавыя атрады кароткі час мелі статус дапаможнай паліцыі, але пасля лета 1934 года (так званая «ноч доўгіх нажоў», калі кіраўніцтва СА на чале з Эрнстам Рома было знішчана) яны страцілі значэнне, і галоўнай баявой арганізацыяй НСДАП стала СС.
Атрады СА, якія значна скараціліся колькасна, праіснавалі да 1945 года, прычым да 1943 года іх узначальваў Віктар Лютцэ, які быў прызначаны Гітлерам і ўдзельнічаў у чыстцы, а пасля яго гібелі ў аўтамабільнай катастрофе — Вільгельм Шэпман. Але да гэтага часу штурмавікі ўжо не адыгрывалі ніякай ролі ў палітыцы. Магчыма, менавіта таму Нюрнбергскі працэс не прызнаў членаў СА (у адрозненне ад членаў СС) злачыннай групай. З членаў СА фарміраваліся часткі СС «Мёртвая галава» (займаліся аховай канцлагераў), а таксама дывізія СС «Хорст Весель» (на яе пятліцах быў намаляваны сімвал СА). Акрамя таго, грамадзянская адміністрацыя на акупаваных тэрыторыях фарміравалася галоўным чынам з членаў СА. СА былі асноўнай ударнай сілай пагромаў «Крыштальнай ночы».
Асноўнымі функцыямі СА пасля 1934 года былі:
Законам саюзніцкага Кантрольнага савета ў Германіі № 2 ад 10 кастрычніка 1945 года СА разам з НСДАП і іншымі звязанымі з гэтай партыяй арганізацыямі былі забаронены, іх маёмасць канфіскавана.
Пасля Першай сусветнай вайны Германія страціла свае афрыканскія калоніі і на складах заляжалася вялікая колькасць трапічнай уніформы, якую і павыкупляў па бесцані Герынг для створаных штурмавых атрадаў.[2] З тых часоў карычневы колер формы СА трывала асацыюецца з нацызмам.
Спецыяльныя і вайсковыя званні СС (групенфюрар, штурмбанфюрар, штандартэнфюрар і да т.п.) першапачаткова з'явіліся ў СА і ў некалькі мадыфікаваным выглядзе былі запазычаны эсэсаўцамі.
У адрозненне ад СС, знакі адрознення мелі розныя колеры (жоўты, чорны, блакітны і г.д.) у залежнасці ад рэгіёна. На пятліцах малодшага складу змяшчаўся таксама нумар падраздзялення. Члены Галоўнага штаба насілі чырвоныя знакі адрознення. На пятліцах Начальніка штаба Рома была намалявана шасціканцовая зорка ў вянку (пасля яго забойства заменена на тры дубовыя лісты ў вянку).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.