Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Групенфю́рар (ад ням.: Gruppenführer) — 1) камандзір аддзялення, 2) адно з вышэйшых званняў у СС, СА, НСКК і НСФК, з 1933 года адпавядала званню генерал-лейтэнанта.
Адмысловае званне групенфюрар (камандзір аддзялення), як унтэр-афіцэрскае, выкарыстоўвалася ў некаторых напаўваенных фарміраваннях, напрыклад у службе папярэджання пра налёты (ням.: Luftschutz-Warndienstes) у ППА рэйха, службе дапамогі (ням.: Sicherheits- und Hilfsdienst) і інш. У фольксштурме гэта званне адпавядала званню армейскага ўнтар-афіцэра і прысвойвалася камандзірам аддзяленняў.
У ГДР гэта спецыяльнае званне было першасным званнем малодшага начальніцкага складу ў падраздзяленнях (Баявых групах) рабочай міліцыі.
Варта ўлічваць, што званне групенфюрар у якасці амысловага звання выкарыстоўваецца і ў наш час, напрыклад у школе дарожнай паліцыі кантона Цюрых, знакі адрознення — па адной шасціканцовай зорцы («зорка Давіда») на пагонах.
Званне было ўведзена ў верасні 1925 як званне (на першым часе — адзінае) кіраўніка асноўнага падраздзялення арганiзацыi СС — групы (ням.: SS-Gruppe). У перыяд з 1926 па 1936 з’яўлялася званнем вышэйшых кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў арганізацыі Абшніт СС (ням.: SS-Abschnitte) і Оберабшніт (ням.: SS-Oberabschnitte). З моманту стварэння войскаў СС адпавядала званню генерал-лейтэнанта і пасадзе намесніка камандуючага арміяй, камандзіра корпуса. У цэнтральным апараце СС дадзенае званне адпавядала пасадзе кіраўніка аднаго з дэпартаментаў (ням.: SS-Hauptamt).
Да 1942 года групенфюрар насіў у пятліцы тры дубовых ліста, з 1942 года (толькі ў СС/СД) — тры дубовых лісты і адну зорку.
Змяненне знакаў адрознення вышэйшых фюрараў (генералаў) СС у красавіку 1942 года было выклікана увядзеннем звання оберстгрупенфюрар і жаданнем уніфікаваць колькасць зорачак на пятліцах і на пагонах, якія насіліся на ўсіх іншых відах формы, акрамя партыйнай, паколькі з павелічэннем колькасці часцей войскаў СС усё часцей узнікалі праблемы з карэктным распазнаннем званняў СС звычайнымі ваенаслужачымі Вермахта.
Званне атрымалі 112 чалавек.
У выпадку прызначэння ўладальніка гэтага звання на пасаду ваеннай (з 1939 года) або паліцэйскай (з 1933 года) службы ён атрымліваў дубліруючае званне ў адпаведнасці з характарам службы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.