адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Цяце́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Цяцерын.
Цяцерынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Круглянскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Цяцерын |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 18 сакавіка 1966 |
Дата скасавання | 11 красавіка 1960 |
Насельніцтва (2019) | 1 100 |
Тэлефонны код | 2234 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Бялыніцкага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года сксаваны, тэрыторыя далучана да Круглянскага сельсавета[1].
18 сакавіка 1966 года ўтвораны зноў у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 23 населеных пунктаў: 17 населеных пунктаў (Глыбокае, Дуброва, Зацяцёрка, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Касцюковічы, Краснаполле, Кружкі, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў), якія раней уваходзілі ў склад Шапялевіцкага сельсавета, і 6 населеных пунктаў (Дразды, Зарэчча, Маліна, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3), якія раней уваходзілі ў склад Комсеніцкага сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шапялевіцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Аўсішча, Беларусь, Боўсевічы, Бялаўка, Ваўкаўшчына, Гоенка, Залоссе, Зарэчча 2, Казёл, Конанавічы, Кунцы, Падар, Сіманавічы, Смагілаўка і Шапялевічы)[3]. 12 сакавіка 2013 года скасавана вёска Казёл[4]. 20 лістапада 2013 года ў склад Комсеніцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Банькі, Дразды, Зарэчча 1, Крывуліна, Маліна, Папоўка, Прудкі, Прыгані 1, Прыгані 2, Прыгані 3 і Старкі)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1237 чалавек[6], з іх 93,9 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,4 % — армяне[7]; паводле перапісу 2019 года (27 населеных пунктаў) — 1100 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.