From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыкорыя звычайная[3][4] (Cichorium intybus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду цыкорыя (Cichorium) сямейства астравыя (Asteraceae).
Цыкорыя звычайная | |||||||||||||||||||||
Кветкі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Cichorium intybus L. | |||||||||||||||||||||
|
Цыкорыя звычайная, мачаўнік, падрожнік[5], мацаўнік, падарожнік[6], цыкор’я[7][8], цыкора[9].
Мнагалетнік (у культуры двухлетнік) вышынёй 30—100 см, з тоўстым верацёнападобным коранем і прутападобнымі галінкамі. Прыкаранёвае лісце доўгаэліпсападобнае, выемчата-перыстараздзельнае, у разетцы. Кветкавыя кошыкі блакітныя, іншы раз ружовыя.
Святлалюбная расліна. Сустракаецца ва ўмераным і трапічным клімаце Еўразіі, ад Скандынавіі да Міжземнамор’я і ад Брытанскіх астравоў да Усходняй Сібіры і Індыі на поўдні, расце на Поўначы Афрыкі. Як заноснае сустракаецца ў Паўднёвай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Звычайна расце на лугах, лясных палянах, травяністых схілах, часта як пустазельная расліна на пустках, палях, каля дарог, паблізу жылля. У гарах падымаецца да сярэдняга горнага пояса. Добра расце на супясчаных камяністых і сугліністых глебах.
Размнажаецца насеннем і каранёвымі чаранкамі.
Ёсць каранёвыя і лісцевыя формы: каранёвыя — сыравіна для сурагату кавы[10], лісцевыя (напрыклад вітлуф) выкарыстоўваюцца як салатная расліна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.