From Wikipedia, the free encyclopedia
Фернан Брадэль (фр.: Fernand Braudel; 24 жніўня 1902[1][2][…], Люмевіль-ан-Арнуа[d], дэпартамент Мёз[3] — 27 лістапада 1985[2][4][…], Клюз[d], дэпартамент Верхняя Савоя[3]) — французскі гісторык, прадстаўнік другой генерацыі школы «Аналаў».
Фернан Брадэль | |
---|---|
фр.: Fernand Braudel | |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1985[2][4][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Поль Брадэль[d] |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Жорж Пажэс[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1948 года Брадэль кіраваў французскім Цэнтрам гістарычных даследаванняў, з 1949 года — прафесар Калеж дэ Франс, з 1956 — кіраваў 6-й секцыяй («Эканамічныя і сацыяльныя навукі») у Практычнай школе вышэйшых даследаванняў (Ecole pratique des hautes études). Пэўны час быў рэдактарам часопіса «Аналы».
Здзейсніў рэвалюцыю ў гістарычнай навуцы сваёй прапановай улічваць эканамічныя і геаграфічныя фактары пры аналізе гістарычнага працэсу. Заклаў падмурак светава-сістэмнага падыходу, займаўся дасканалым вывучэннем гістарычнага феномену ў сацыяльных навуках.
Адной з самых значных прац Брадэля лічыцца яго трохтомнік «Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка і капіталізм, XV—XVIII стст.», які выйшаў у 1979 годзе. Гэта шырокамаштабнае даследаванне даіндустрыяльнага свету. У дробных дэталях праца паказвала функцыянаванне эканомікі еўрапейскіх краін у дадзены гістарычны перыяд. Асабліва ў ім характарызуецца развіццё гандлю і грашовага звароту, шмат увагі ахвяравана ўплыву геаграфічнага асяроддзя на сацыяльныя працэсы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.