адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Тарно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Тарнова.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Белагрудскі сельсавет у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Вольшаўскага і Мыцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Белагруда. 26 мая 1965 года з часткі Белагрудскага сельсавета зноў утвораны Мыцкі сельсавет. 26 мая 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канюшанскага сельсавета, 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Мыцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бабоўцы, Далёкія, Дудары, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Ольжава, Падальхоўка, Палубнікі, Раклёўцы, Цыбары і Янаўляны)[2]. 14 студзеня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарнова, сельсавет перайменаваны ў Тарноўскі сельсавет[3]. 21 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Голдаўскага сельсавета перададзена вёска Парачаны[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (28 населеных пунктаў) — 2207 чалавек[5], з іх 49,2 % — палякі, 46,4 % — беларусы, 3,1 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1591 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.