From Wikipedia, the free encyclopedia
Тара́саўка ці Тара́сіўка[1] (укр.: Тара́сівка, да 1926 года — Боярка) — вёска ў Кіева-Святошынскім раёне Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Тарасіўскага сельсавета.
Вёска
| ||||||||||||||||||||||||||
У дакументах 1772 года згадваецца, што вёска Боярка належала да Кіева-Сафійскага сабора. А ў дакументах 1841 года ўжо згадваецца, што вёска была дзяржаўнай.
Станам на 1841 год у вёсцы было 94 дамы, з якіх 60 былі моцнымі, а 34 былі вельмі старымі. Насельніцтва складала 550 чалавек, у тым ліку 262 мужчыны і 288 жанчын. Па дадзеных сялян, было 1363 дзесяціны ворных зямель і 170 дзесяцін сенажацяў. 814 гектараў вакол вёскі займалі лясы і лясістыя кусты.
Станам на 1900 год у вёсцы было 373 двары, у якіх пражывала 1490 чалавек, у тым ліку 760 мужчын і 730 жанчын. У вёсцы налічвалася 1651 дзесяціна зямлі, з іх 71 належала царкве, 1580 — былым дзяржаўным сялянам. У вёсцы была царква, царкоўна-прыходская школа, адна дзяржаўная вінная крама, дзве кузні, тры ветракі, пажарная часць. У сельскай абшчыне была адна хлебная крама. Асноўным заняткам сялян было земляробства, частка сялян выязджала на працу ў Кіеў або на чыгунку.
На мяжы 1920-1930-ч гадоў была пабудавана першая лінія абароны КіУР паміж вёскамі Тарасіўка і Крукіўшчына. Падчас вайны гэта быў пяты батальённы раён абароны. Немцы атакавалі Тарасіўку ад Віты-Паштовой праз Юрыўку па загадзя пабудаваных умацаваннях, што зрабіла іх неэфектыўнымі. Вёска была акупаваная 6 жніўня, вызвалена праз пару дзён. Лінія фронту стабілізавалася паміж Тарасаўкай і Юраўкай і не змянілася да капітуляцыі Кіева.
ДАТы дайшлі да цяпперашняга часу разбуранымі. ТАУТы лепш захаваліся. Захаваўся адзін камандна-назіральны пункт № 230, які з’яўляецца гістарычным помнікам № 513 / 51-З-Ко[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.