адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сы́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Елка.
Сынкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Зэльвенскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Елка |
Дата ўтварэння | 31 сакавіка 1967 |
Насельніцтва (2019) | 751 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 31 сакавіка 1967 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР з часткі Пляцяніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева). Цэнтр — вёска Сынкавічы[1]. 7 кастрычніка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Елка. 24 жніўня 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чырвонасельскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Дзешкавічы, Драпаўцы, Зялёная Рошча, Раўтовічы, Чырвонае Сяло і хутар Франкова)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 960 чалавек[3], з іх 90,6 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 3,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 751 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.