From Wikipedia, the free encyclopedia
Сухажылле[1] — шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, канцавая структура папярочна-паласатых цягліц, з дапамогай якіх яны прымацоўваюцца да костак шкілета.
Сухажылле | |
---|---|
Ахілава сухажылле. | |
Лацінская назва | tendo |
Сухажылле складаецца з кампактных паралельных пучкоў калагенавых валокнаў, паміж якімі размешчаны шэрагі фібрацытаў (тэндацытаў). Часцей у фарміраванні сухажылляў ўдзельнічае калаген тыпу I, таксама сустракаюцца валокны калагену тыпаў III і V. Пучкі калагена ўтрымліваюцца разам протэагліканамі. Паралельна ходу калагенавых валокнаў размешчаны крывяносныя сасуды, якія маюць папярочныя анастамозы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.