Страбон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Страбо́н[3] (грэч. Στράβων; каля 64/63 да н.э. — каля 23/24 н.э.) — грэчаскі гісторык і географ.
Страбон | |
---|---|
стар.-грэч.: Στράβων | |
![]() Страбон на гравюры XVI стагоддзя | |
Дата нараджэння | каля 63 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 21 і не пазней за 24 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | географ, гісторык, філосаф, пісьменнік |
Навуковая сфера | геаграфія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Амасья (у сучаснай Турцыі)[3]. Атрымаў філасофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, Малой Азіі, Італіі, Егіпце.
Навуковая дзейнасць
Аўтар «Гістарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібія (апісаны падзеі 146—31 да н.э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на яго час звесткі па геаграфіі. 1-я і 2-я кнігі «Геаграфіі» прысвечаны матэматычнай геаграфіі, 3—10-я — Еўропе, 11—16-я — Азіі, 17-я — Афрыцы. Лічыў Гамера аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лакальныя гістарычныя і геаграфічныя працы, асабліва звесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў.
У працах Страбон багаты факталагічны матэрыял па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі антычнага свету.
Зноскі
- Strabo // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 25. — P. 973.
- Любкер Ф. Strabo // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1317–1318.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.