Староста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Староста, стараста (польск.: starosta, лац.: capitaneus) — выбарныя службовая асоба, прадстаўнік княжацкай адміністрацыі, кіраўнік адміністрацыі.

У XVI—XX ст. выбарная службовая асоба для кіраўніцтва невялікімі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і грамадскімі калектывамі (староста гарадскі, староста земскі, староста сельскі, староста арцельны, староста губны, староста ратайны і т. п.).
Вялікае Княства Літоўскае
У Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай (тэрыторыі сучаснай Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы) XV—XVIII ст. — гэта кіраўнік войтаў, солтысаў, галоў. Існавала два тыпы старостаў:
- Гродавы староста — кіраваў адміністрацыйнай акругай (паветам), намеснік вялікага князя (караля). Спачатку ажыццяўляў у акрузе поўную дзяржаўную і судовую ўладу. 3 узмацненнем у XVI ст. шляхецкага самакіравання і судаводства ў яго кампетэнцыі застаўся толькі гродскі суд. Прызначаў сабе намесніка — падстаросту.
- Нягродавы староста — трымаў каралеўскія маёнткі (староствы), звычайна пажыццёва. Не меў адміністрцыйна-судовых функцый, карыстаўся прыбыткам з маёнтку, у дзяржаўны скарб выплачваў кварту на ўтрыманне войска. Атрымліваў староства ад манарха і сойма як узнагароду «за публічныя заслугі»[1].
Найноўшы час
У Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне да 1939 г. — начальнік павета. У Расійскай імперыі — галава сельскай абшчыны (сельскай грамады), сельскі стараста.
Староста ў Польшчы — службовая асоба, якая ўзначальвае павет і з’яўляецца кіраўніком яго самакіравання. Выбіраецца на пасаду саветам павета (польск.: rada powiatu). Усяго ў Польшчы 314 старостаў, па ліку наяўных у краіне сельскіх паветаў (гарадскі павет узначальвае бурмістр ці «прэзідэнт горада»).
Стараста ва Украіне — з 2015 года з’яўляецца службовай асобай мясцовага самакіравання ў сяле або пасёлку, якія разам з іншымі населенымі пунктамі добраахвотна аб’ядноўваюцца ў адну тэрытарыяльную суполку. Стараста абіраецца жыхарамі вёскі або пасёлка на тэрмін паўнамоцтваў мясцовага савета аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны. Стараста па пасадзе ўваходзіць у склад выканаўчага камітэту аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны.
Памочнік старосты — падстароста (руск.: подстаростий).
У Беларусі звычайна памочнікаў старшыні сельсавета па пэўнай вёсцы завуць староста.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.