спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2022 годзе, выйграла зборная Аргенціна, якая ў фінале па пенальці перайграла Францыю (3:3 пасля дадатковага часу, 4:2 па пенальці).
Чэмпіянат свету па футболе
| |
Сучасны трафей чэмпіянату свету «Кубак свету ФІФА», які выкарыстоўваецца з 1974 года. | |
Арганізацыя: | ФІФА |
---|---|
Заснаваны: | 1930 |
Рэгіён: | міжнародны |
Кол-ць каманд: | 204 (кваліфікацыя) 32 (асноўная стадыя) |
Дзеючы чэмпіён: | Аргенціна (3-і тытул) |
Найбольш тытулаваная: | Бразілія (5 тытулаў) |
Бягучы турнір | |
2022 |
Фінал чэмпіянату свету з’яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матча лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матча вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету[1]. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку, гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года[2].
У 22 чэмпіянатах свету прымалі ўдзел 80 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі[заўв 1]. З пяццю тытуламі Бразілія з'ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва[4]. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея[5].
У 22 папярэдніх чэмпіянатах свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з’яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з’яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва[заўв 2]. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ тры разы (1994, 2006 і 2022) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з’яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу.
11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 2 разы — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе.
Каманда перамагла ў дадатковы час. |
Каманда перамагла ў серыі пенальці. |
Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны.
Год | Пераможцы | Лік[2] | Фіналісты | Суддзя | Месца правядзення | Стадыён | Наведвальнасць | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1930 | Уругвай | 4:2[6][7] | Аргенціна | Жан Лангенус | Мантэвідэа, Уругвай | Эстадыа Сентэнарыа | 80 000 | |
Дарада (12), Сеа (57), Ірыяртэ (68), Кастра (90) | Пеўселье (20), Стабіле (37) | |||||||
1934 | Італія | 2:1[заўв 3][8][9] | Чэхаславакія | Іван Эклінд | Рым, Італія | Нацыянале ПНФ | 50 000 | |
Орсі (81), Ск'явіа (95) | Пуч (76) | |||||||
1938 | Італія | 4:2[10][11] | Венгрыя | Жорж Капдэвіль | Парыж, Францыя | Іў дзю Мануар | 45 000 | |
Калаусі (6), Піёла (16), Калаусі (35), Піёла (82) | Ціткаш (8), Шарошы (70) | |||||||
1950 | Уругвай | 2:1[заўв 4][12][13] | Бразілія | Джордж Рыдэр | Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія | Маракана | 174 000 | |
Ск’яфіна (66), Гіджа (79) | Фрыясу (47) | |||||||
1954 | ФРГ | 3:2[14][15] | Венгрыя | Уільям Лінг | Берн, Швейцарыя | Ванкдорф | 60 000 | |
Морлак (10), Ран (18), Ран (84) | Пушкаш (6), Цібар (8) | |||||||
1958 | Бразілія | 5:2[16][17] | Швецыя | Марыс Гіг | Сольна, Швецыя | Росунда | 51 800 | |
Вава (9), Вава (32), Пеле (55), Загалу (80), Пеле (90) | Лідхальм (4), Сімансан (80) | |||||||
1962 | Бразілія | 3:1[18][19] | Чэхаславакія | Мікалай Латышаў | Сант’яга, Чылі | Нацыянальны стадыён | 69 000 | |
Амарылду (17), Зіту (69), Вава (78) | Масапуст (15) | |||||||
1966 | Англія | 4:2[заўв 5][20][21] | ФРГ | Готфрыд Дайнст | Лондан, Англія | Уэмблі | 93 000 | |
Херст (18), Пітэрс (78), Херст (101), Херст (120) | Галер (12), Вебер (90) | |||||||
1970 | Бразілія | 4:1[22][23] | Італія | Рудольф Глокнер | Мехіка, Мексіка | Ацтэка | 107 412 | |
Пеле (18), Жэрсан (66), Жайрзінью (71), Карлус Алберту (86) | Банінсенья (37) | |||||||
1974 | ФРГ | 2:1[24][25] | Нідэрланды | Джон Тэйлар | Мюнхен, ФРГ | Алімпійскі стадыён | 75 200 | |
Брайтнер (26 пен.), Мюлер (44) | Нескенс (2 пен.) | |||||||
1978 | Аргенціна | 3:1[заўв 6][26][27] | Нідэрланды | Серджыа Ганела | Буэнас-Айрэс, Аргенціна | Манументаль Рывер Плэйт | 71 483 | |
Кемпес (38), Кемпес (105), Бертоні (115) | Нанінга (82) | |||||||
1982 | Італія | 3:1[28][29] | ФРГ | Арналду Каэлью | Мадрыд, Іспанія | Сант’яга Бернабеу | 90 000 | |
Росі (56), Тардэлі (69), Альтабелі (80) | Брайтнер (83) | |||||||
1986 | Аргенціна | 3:2[30][31] | ФРГ | Рамуальда Арпі Філью | Мехіка, Мексіка | Ацтэка | 114 600 | |
Браўн (23), Вальдана (56), Буручага (84) | Руменігэ (74), Фёлер (81) | |||||||
1990 | ФРГ | 1:0[32][33] | Аргенціна | Эдгарда Кадэзаль Мендэз | Рым, Італія | Стадыа Алімпіка | 73 603 | |
Брэмэ (85 пен.) | ||||||||
1994 | Бразілія | 0:0 (3:2 пен.)[34][35] | Італія | Сандар Пуль | Пасадэна, Каліфорнія, ЗША | Роўз-Боўл | 94 194 | |
1998 | Францыя | 3:0[36][37] | Бразілія | Саід Белкуола | Сен-Дэні, Францыя | Стад дэ Франс | 80 000 | |
Зідан (27), Зідан (45), Пеці (90) | ||||||||
2002 | Бразілія | 2:0[38][39] | Германія | П’ерлуіджы Каліна | Якагама, Японія | Міжнародны стадыён Якагамы | 69 029 | |
Раналду (67), Раналду (79) | ||||||||
2006 | Італія | 1:1 (5:3 пен.)[заўв 7][40][41] | Францыя | Гарацыа Элізонда | Берлін, Германія | Алімпійскі стадыён | 69 000 | |
Матэрацы (19) | Зідан (7 пен.) | |||||||
2010 | Іспанія | 1:0[заўв 8][42][43] | Нідэрланды | Говард Уэб | Яганэсбург, ПАР | Сокер Сіці | 84 490 | |
Іньеста (116) | ||||||||
2014 | Германія | 1:0[заўв 9][44][45] | Аргенціна | Нікола Рыцолі | Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія | Маракана | 74 738 | |
Гёцэ (113) | ||||||||
2018 | Францыя | 4:2[46][47] | Харватыя | Нестар Пітана | Масква, Расія | Лужнікі | 78 011 | |
Манджукіч (18 АГ), Грызман (38 пен.), Пагба (59), Мбапэ (65) | Перышыч (28), Манджукіч (69) | |||||||
2022 | Аргенціна | 3:3 (4:2 пен.)[заўв 10] | Францыя | Шыман Марціняк | Лусаіл, Катар | Нацыянальны стадыён Лусаіл | 88 966 | |
Месі (23 пен.), Дзі Марыя (36), Месі (108) | Мбапэ (80 пен.), Мбапэ (81), Мбапэ (118 пен.) | |||||||
Каманда | П | Ф | КФ | Выйграныя турніры | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Бразілія | 5 | 2 | 7 | 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 | 1950, 1998 |
Германія | 4 | 4 | 8 | 1954, 1974, 1990, 2014 | 1966, 1982, 1986, 2002 |
Італія | 4 | 2 | 6 | 1934, 1938, 1982, 2006 | 1970, 1994 |
Аргенціна | 3 | 3 | 6 | 1978, 1986, 2022 | 1930, 1990, 2014 |
Францыя | 2 | 2 | 4 | 1998, 2018 | 2006, 2022 |
Уругвай | 2 | 0 | 2 | 1930, 1950 | — |
Англія | 1 | 0 | 1 | 1966 | — |
Іспанія | 1 | 0 | 1 | 2010 | — |
Нідэрланды | 0 | 3 | 3 | — | 1974, 1978, 2010 |
Чэхаславакія | 0 | 2 | 2 | — | 1934, 1962 |
Венгрыя | 0 | 2 | 2 | — | 1938, 1954 |
Харватыя | 0 | 1 | 1 | — | 2018 |
Швецыя | 0 | 1 | 1 | — | 1958 |
Канфедэрацыя | Перамогі | Фіналы | Усяго | КП | АКФ |
---|---|---|---|---|---|
УЕФА | 12 (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 1990, 1998, 2006, 2010, 2014, 2018) | 17 (1934, 1938, 1954, 1958, 1962, 1966, 1970, 1974, 1978, 1982, 1986, 1994, 2002, 2006, 2010, 2018, 2022) | 29 | 5 | 10 |
КАНМЕБОЛ | 10 (1930, 1950, 1958, 1962, 1970, 1978, 1986, 1994, 2002, 2022) | 5 (1930, 1950, 1990, 1998, 2014) | 15 | 3 | 3 |
У агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету былі забіты 83 галы, аўтарамі якіх сталі 64 футбалісты. Адзіным, хто забіў 4 мачы ў фіналах, з’яўляецца француз Кіліян Мбапэ (адзін гол у 2018 годзе і хет-трык у 2022 годзе). Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Сярод іх Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Сямёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінцы Марыа Кемпес і Ліянель Месі і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Мбапэ, Вавам, Пеле і Зіданам) з’яўляецца адным з пяці гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Шасцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у дзявятку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Мбапэ і Херстам) у 11 футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 9 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі і аргенцінцамі (па 11), французамі (10[заўв 11]). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.