From Wikipedia, the free encyclopedia
У маі 2024 года зафіксавана серыя магутных сонечных бур з інтэнсіўнымі і экстрэмальнымі сонечнымі ўспышкамі і кампанентамі геамагнітнай буры. З’ява выклікала палярныя ззянні на значна больш нізкіх шыротах, чым звычайна, як у паўночным, так і ў паўднёвым паўшар’ях[1].
Сонечныя буры ў маі 2024 года | |
---|---|
Дата | май 2024 |
Дата пачатку | 10 мая 2024 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Напярэдадні, 8 мая, у сонечна-актыўнай вобласці NOAA 3664 адбыліся ўспышкі класа X1.0 і M, зафіксавана некалькі каранальных выкідаў масы ў бок Зямлі[2]. На наступны дзень здарыліся ўспышкі класаў X2.25 і X1.12, а 10 мая — адна класа X3.98[3][4][5]. Адначасна ў NOAA 3664 пачаўся радыяцыйны шторм нізкага ўзроўню (S1)[6].
10 мая тры выкіды дасягнулі Зямлі, выклікаўшы моцныя і экстрэмальныя геамагнітныя штормы з яркімі і вельмі працяглымі палярнымі ззяннямі. Іх можна было ўбачыць на поўначы Індыі[7] і каля горада Урумчы на паўночным захадзе Кітая[8]. У Еўропе яны назіраліся з паўднёвых рэгіёнаў Харватыі[9] і Іспаніі[10]. У Паўночнай Амерыцы палярныя ззянні заўважаны на поўдзень да Фларыды[11][12][13] і Мексікі[14][15]. У паўднёвым паўшар’і палярнае ззянне было заўважана ў Новай Зеландыі[16], Аўстраліі[17], Чылі, Аргенціне[18], на поўначы Уругвая[19] і Намібіі[20].
Уздзеянне з’явы адбілася на функцыяванні спадарожнікаў Starlink[21][22], паведамлялася аб парушэннях работы GPS[23].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.