From Wikipedia, the free encyclopedia
Сайман Джонсан (англ.: Simon H. Johnson; нар. 16 студзеня 1963, Шэфілд, Графства Ёркшыр[1]) — брытана-амерыканскі эканаміст. Прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У 2007—2008 гадах галоўны эканаміст МВФ. Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2024 года «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт»[2].
Сайман Джонсан | |
---|---|
англ.: Simon Johnson | |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Rudi Dornbusch[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Оксфард (бакалаўр эканомікі і палітыкі). Ступень магістра эканомікі атрымаў у Манчэстэрскім універсітэце. Ступень доктара філасофіі па эканоміцы атрымаў у 1989 годзе ў Масачусецкам тэхналагічным інстытуце.
Быў прафесарам эканомікі Школы бізнесу Фукуа Універсітэт Дзюка. Цяпер таксама старшы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай эканомікі Петэрсана.
З сакавіка 2007 года па жнівень 2008 года — шэф-эканаміст МВФ і дырэктар яго даследчага дэпартамента.
Аўтар шматлікіх прац, публікаваўся ў New York Times, Bloomberg, The Washington Post, The Wall Street Journal, The Atlantic, The New Republic, BusinessWeek, The Huffington Post, The Financial Times, Project Syndicate.
У кастрычніку 2024 года атрымаў прэмію па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт» разам з Джэймсам Робінсанам і Даранам Аджэмаглу[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.