Савецкая вуліца (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савецкая (былая Прабойная, Румянцаўская) вуліца — адна з галоўных вуліц горада Гомеля, другая па даўжыні (на 2004 год — каля 7600 метраў). Перасякае Цэнтральны раён і Чыгуначны раён. Пачынаецца ад плошча Леніна, сканчаецца ў гарадской рысы ў раёне пасёлка Чырвоны Кастрычнік. У апошні раз вуліца была пераназвана ў савецкія часы, адкуль і паўстала такая назва вуліцы вуліцы (назвы «Савецкая» прысвойваліся вуліцам у шматлікіх гарадах Савецкага Саюза).
Савецкая вуліца Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны, Чыгуначны |
Працягласць | 7600 |
Тралейбусныя маршруты | 1, 2, 4, 8, 9, 10, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 23, 24, 25, 26, 27 |
Аўтобусныя маршруты | 3, 3а, 7а, 10, 10а, 12, 17, 18, 19, 20, 28, 33, 33а, 34, 36, 43, 43а, 44 |
Ранейшыя назвы | Прабойная, Румянцаўская, Гітлерштрасэ |
Паштовы індэкс | 246050, 246022, 246003, 246028, 246019, 246007, 246032 |
З'явілася | да 17 ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Відавочна, што вуліца размешчаная блізка да Сожа, з’яўляецца адной з самых старажытных гомельскіх, а яе ўзнікненне (дакладней забудовы на месцы сучаснай вуліцы Савецкай) павінна быць аднесена ніяк не пазней XVII стагоддзя.
Да 1861 года вуліца насіла назву Прабойнай. Пазней называлася Румянцаўскай.
У кароткі перыяд нямецкай акупацыі ў часе Другой сусветнай вайны перайменаваная ў Гітлерштрасэ (ням.: Adolf-Hitler-Straße «вуліца Гітлера»).
Названая ў савецкі час Савецкай, калі такія назвы прысвойвалі ўрбанонімам у шматлікіх населеных пунктах СССР, захавала гэту назву і ў незалежнай Беларусі (ад 1991 года).
На вуліцы Савецкай у Гомелі (у яе пачатку) часткова захавалася гістарычная забудова пачатку XX стагоддзя — дамы № 4, 8, 10, 12, 20.
На Савецкай у Гомелі засяроджана вялікая колькасць адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў гарадской інфраструктуры, устаноў адукацыі і культуры, прадпрыемстваў, банкаў, устаноў гандлю. Сярод найважнейшых з іх, у прыватнасці:
На вуліцы ўстаноўлены шэраг помнікаў (пераважна ў часы незалежнасці Беларусі) — Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, А. А. Грамыку, М. М. Румянцаву (клоўн «Карандаш») .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.