From Wikipedia, the free encyclopedia
Рымберт (ням.: Rimbert; памёр 11 чэрвеня 888, Брэмен) — архібіскуп гамбург-брэменскі (865—888), агіёграф.
Рымберт | |
---|---|
Rimbert | |
Род дзейнасці | архібіскуп, святы |
Дата нараджэння | 830[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 888[2] ці 888[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4] |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рымберт нарадзіўся і выхоўваўся ў наваколлях кляштара Турхальц (Торхаўт, нідэрл.: Torhout)[5], дзе яго заўважыў святы Ансгар. Пасля смерці апошняга ў 865 годзе Рымберт стаў другім гамбург-брэменскім архібіскупам. Кіраваў дыяцэзіяй аж да сваёй смерці ў 888 годзе. Быў аўтарам жыція свайго папярэдніка на кафедры — Святога Ансгара[6]. Вядомыя таксама два яго лісты: «Пра сабакагаловых людзей» і «Пра шлюбы паміж сваякамі»[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.