Рым (метрапольны горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Метрапольны горад Рым-сталіца (італ.: Città metropolitana di Roma Capitale) — тэрытарыяльная адзінка ў вобласці Лацыа ў Італіі.
Метрапольны горад Рым-сталіца | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Città metropolitana di Roma Capitale | |||||
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Статус | Метрапольны горад | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 121 камуну | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Рым | ||||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 2015 | ||||
Насельніцтва | 4 223 342[1] | ||||
Плошча | 5363,2155[2] | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-RM | ||||
ISTAT | 258[3] | ||||
Тэлефонны код | 06, 0761, 0765, 0766, 0774, 0769 | ||||
Паштовыя індэксы | 00118—00199 Рым, 00010—00069 камуны | ||||
Код аўтам. нумароў | Roma/RM | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З’явіўся 1 студзеня 2015 года на месцы правінцыі Рым, адзін з 14 метрапольных гарадоў Італіі і найбуйнейшы з іх як паводле насельніцтва (4 223 342 чалавекі станам на 2021 год), так і паводле плошчы (звыш 5363 км²).
Цэнтр тэрытарыяльнай адзінкі знаходзіцца ва ўласна горадзе Рым.
Метрапольны горад займае прыкладна траціну рэгіёна Лацыа, з захаду ён абмываецца Тырэнскім морам (даўжыня берагавой лініі — 133 км), на сушы мяжуе з поўначы з правінцыямі Вітэрба і Рыеці, на ўсходзе — з вобласцю Абруца (правінцыя Аквіла) і правінцыяй Фразінонэ, на поўдні — з правінцыяй Лаціна.
У метрапольны горад уваходзіць 121 камуна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.