Ра́чкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Новыя Рачкавічы (да 1959 г. — вёска Малышэвічы, да студзеня 1968 г. — вёска Рачкавічы).

Хуткія факты Рачкавіцкі сельсавет, Краіна ...
Рачкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Рачкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 591
Thumb
Код аўтам. нумароў 5
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малышэвіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Малышэвічы, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялевіцкага сельсавета[1]. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года Малышэвіцкі сельсавет далучаны да Слуцкага раёна[2]. 1 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Танежыцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Малышэвічы ў пасёлак спіртзавода Рачкавічы, сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі[3]. 17 чэрвеня 1983 года скасаваны пасёлак Крошня[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2058 чалавек[5], з іх 96,6 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1591 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 г. Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.