From Wikipedia, the free encyclopedia
Рафаэль Эрых (фінск.: Rafael Waldemar Erich, 10 чэрвеня 1879 — 19 лютага 1946) — палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай кааліцыйнай партыі, прафесар і дыпламат.
Рафаэль Эрых | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Rafael Waldemar Erich | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юха Венала | ||||||
Пераемнік | Юха Венала | ||||||
Нараджэнне |
10 чэрвеня 1879 |
||||||
Смерць |
19 лютага 1946 (66 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[1] і дыпламатыя[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Турку ў сям’і рэктара акадэміі, скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт і з 1910 па 1928 выкладаў у ім у якасці прафесара міжнароднага права. У 1919 годзе быў абраны дэпутатам парламента Фінляндыі ад Нацыянальнай кааліцыйнай партыі, і быў членам Эдускунты да 1924 года. З 15 сакавіка 1920 па 9 красавіка 1921 г. узначальваў кааліцыйны ўрад Фінляндыі.
Найважнейшым дасягненнем кабінета Эрыха лічыцца заключэнне мірнага дагавора з РСФСР, Тартускі мірны дагавор быў падпісаны 14 кастрычніка 1920 г. і канчаткова ўсталёўваў незалежнасць Фінляндыі. Пасля адстаўкі з пасады прэм’ер-міністра Эрых служыў па лініі міністэрства замежных спраў, быў прызначаны паслом Фінляндыі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком у Лізе Нацый, паслом у Швецыі (1928) і паслом у Італіі (1936). У 1938—1939 працаваў у Міжнародным Судзе ў Гаазе.
Ганаровы доктар універсітэта Упсалы (1932).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.