From Wikipedia, the free encyclopedia
Пінг[1] — рака на паўвостраве Індакітай, на паўночным захадзе Тайланда, правы прыток найбуйнейшай ракі краіны — Менам-Чао-Прая.
Пінг | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 44 688 км² |
Расход вады | 256 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 19°18′10″ пн. ш. 98°57′31″ у. д.HGЯO |
Вусце | Менам-Чао-Прая |
• Каардынаты | 15°42′03″ пн. ш. 100°08′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Менам-Чао-Прая → Сіямскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свой пачатак бярэ ў паўночна-ўсходняй частцы горнага хрыбта Танэнтаўнджы, на поўначы Тайланда. У ніжнім цячэнні працякае па Менамскай нізіне. На рацэ знаходзяцца гарады Чыянгмай, Так, Лампхун, Накхонсаван і Кампхэнгпхет. Найбуйнейшы прыток (левы) — рака Ванг. Вышэй вусця Ванга ў 1966 годзе было пабудавана вадасховішча даўжынёй больш за 100 км, гідравузел Бхумібол з плацінай вышынёй 154 м і ГЭС магутнасцю каля 500 МВт.
Рака найбольш паўнаводная з красавіка па лістапад — у перыяд мусонных дажджоў, воды ракі выкарыстоўваюцца ў ірыгацыйным земляробстве (рысаводства).
Плошча басейна ракі — 33 896 км², а з галоўным прытокам — ракой Ванг — 44 688 км². Даўжыня ракі 569 км (каля 800 км з прытокамі). Каля ракі размешчаны аднайменны нацыянальны парк.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.