былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыле́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Усяжа.
Прылепскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Усяжа |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 1 514 |
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
278 м |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Знаходзіўся на паўночны захад ад Смалявічаў. Праз тэрыторыю сельсавета працякала рака Усяжа, праходзіла рэспубліканская аўтадарога Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка Р59.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прылепы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1970-я гады цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Усяжа. 10 лютага 1977 года ў склад Азярыцкаслабадскога сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Багута, Батурынка, Грудок, Задомля, Масцішча, Пастухі, Рудамэйка і хутар Рэпішча)[1]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Высокае і Ізбіцкае)[2]. 16 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азярыцкаслабадскога (9 населеных пунктаў: вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы і Рудня) і Усяжскага (5 населеных пунктаў: вёскі Высокае, Ізбіцкае, Кавалеўшчына, Тадуліна і Усяжа) сельсаветаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1514 чалавек[4], з іх 90,5 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,7 % — азербайджанцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.