адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Первама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Трылесіна.
Первамайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дрыбінскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Трылесіна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 174 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гасподаўскі (Трылесінскі) сельсавет у складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гасподы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Трылесіна. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года сельсавет перайменаваны ў Первамайскі, а вёска Гасподы — у Первае Мая. З 16 верасня 1959 года ў складзе Горацкага раёна. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў скасаванага Суслаўскага сельсавета (вёскі Вялікае Шчокатава, Жакаўка, Засценкі, Каралёўка, Лукаць, Малое Шчокатава, Мокрадзь, Слабодка, Суслаўка і пасёлак Суслаўка)[1]. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кароўчынскага сельсавета[2]. 20 чэрвеня 1966 года з часткі сельсавета зноў утвораны Кароўчынскі сельсавет ў складзе 11 населеных пунктаў (Жавань Вялікая, Жавань Малая, Кароўчына I, Кароўчына II, Кароўчынская Слабодка, Палуі, Хасеўка, Чартоўшчына, Шастакі, Шатнева і Юраўка)[3]. З 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кароўчынскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Кароўчына, вёскі Жавань, Палуі, Слабодка, Сонечная, Хасеўка, Шастакі, Шатнева і Юраўка)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1585 чалавек[5], з іх 94,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 2174 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.