нямецкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўль Лю́двіг Ганс Анто́н фон Бенекендо́рф унд фон Гі́ндэнбург (ням.: Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg; 2 кастрычніка 1847 — 2 жніўня 1934) — нямецкі вайсковы і палітычны дзеяч. Бачны камандуючы Першай сусветнай вайны: галоўнакамандуючы на Усходнім фронце супраць Расіі (1914—1916), начальнік Генеральнага штаба (1916—1919). Прускі генерал-фельдмаршал (2 лістапада 1914). Рэйхспрэзідэнт Германіі (1925—1934). Першы і адзіны ў гісторыі Германіі чалавек, абраны кіраўніком дзяржавы на ўсенародных выбарах. З сям’і прускага афіцэра.
Падчас Першай сусветнай вайны з канца жніўня 1914 г. камандаваў 8-й арміяй ва Усходняй Прусіі, з лістапада — войскамі ўсяго Усходняга фронту. Усім нацыянальнасцям акупіраваных тэрыторый, у т.л. беларусам, даў дазвол на культурную дзейнасць, адкрыццё нацыянальных школ, выданне газет на роднай мове. З жніўня 1916 г. начальнік Генеральнага штаба, фактычна галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Германскай імперыі.
Рэйхспрэзідэнт Германіі (1925—1934). Падтрымліваў ваенна-манархічныя і правыя арганізацыі. У 1933 г. даручыў фюрару нацыянал-сацыялістаў А. Гітлеру сфарміраваць урад.
21 сакавіка 1933 г., у Дзень Патсдама адбыўся сімвалічны поціск рукі Гіндэнбурга і Гітлера ў гарнізоннай царкве ў Патсдаме, азначала пераемнасць нацызму традыцыям старой прускай арміі. Аднак у красавіку 1933 года Гіндэнбург запярэчыў супраць нацысцкага праекта закона аб дзяржаўнай службе і настаяў, каб са службы не звальняліся яўрэі-ветэраны Першай сусветнай вайны (Гітлер лічыў, што такіх не было) і яўрэі, якія знаходзіліся ў вайну на грамадзянскай службе.
Улетку 1934 года пасля «ночы доўгіх нажоў» адправіў Гітлеру падзякавальную тэлеграму. Пасля смерці Гіндэнбурга Гітлер адмяніў пост рэйхспрэзідэнта і прыняў на падставе вынікаў рэферэндуму паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы сам, выбраўшы сабе тытул «Фюрар (правадыр) і рэйхсканцлер».
Пасля смерці рэйхспрезідэнта Гітлер усяляк заахвочваў распаўсюджванне яго культа. Яго прах быў пахаваны (насуперак волі самога нябожчыка) ў Таненбергскім мемарыяле. У гонар Гіндэнбурга быў названы, сярод іншага, нямецкі пасажырскі дырыжабль, які пацярпеў катастрофу ў ЗША ў 1937 годзе.
Пры набліжэнні савецкіх войскаў да Таненберга немцы вывезлі прах яго (і жонкі) у Заходнюю Германію. Ён быў перапахаваны ў царкве Святой Лізаветы ў Марбургу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.