адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Парахо́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года — вёска) Парахонск (у 1954—1959 гадах і з сакавіка 1974 года па 21 сакавіка 1988 года — вёска Сошна, з 31 сакавіка 1959 года па сакавік 1974 года — пасёлак чыгуначнай станцыі Парахонск).
Парахонскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Парахонск |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 409 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Сельсавет утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сошнаўскага сельсавета[1], 31 сакавіка 1959 года — тэрыторыя скасаванага Дубнавіцкага сельсавета[2]. 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі Парахонск[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[4]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Гарадзішчанскага сельсавета перададзена вёска Астравічы, з Калавуравіцкага сельсавета — вёска Маладзельчыцы[5]. 21 сакавіка 1988 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Беразцоўскага сельсавета з вёскай Беразцы, а з часткі Парахонскага сельсавета створаны Сошненскі сельсавет[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2607 чалавек[7], з іх 93,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 2,3 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2409 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.