From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакт Рэрыха (лац.: Pax Cultura, англ.: The Roerich Pact), таксама вядомы як Дагавор аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў (англ.: Treaty on the Protection of Artistic and Scientific Institutions and Historic Monuments (Roerich Pact) ці Вашынгтонскі Пакт (англ.: Washington Pact) — першы ў гісторыі міжнародны дагавор аб абароне культурнай спадчыны, які ўсталяваў перавагу аховы культурных каштоўнасцяў перад ваеннай неабходнасцю, падпісаны ў Вашынгтоне прадстаўнікамі дваццаці адной амерыканскай рэспублікі 15 красавіка 1935 года ў 12 гадзін дня.
Даследчыкі міжнароднага права, якое тычыцца абароны культурных каштоўнасцей (у тым ліку падчас вайны), вядуць яго гісторыю, пачынаючы з сярэдзіны 19 стагоддзя[1][2][3][4][5]:
Пакт Рэрыха як міжнародны дагавор з'яўляецца першым міжнародным дакументам, які быў цалкам прысвечаны абароне культурных каштоўнасцяў[6], і які не ўтрымлівае абмоўку аб ваеннай неабходнасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.