біскуп жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Францішак Сапега (да 23 красавіка 1657 — 1 кастрычніка 1715, Кодзень) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Сакратар вялікі літоўскі (1704—1713[4]), біскуп жамойцкі (1715).
Павел Францішак Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Paweł Franciszek Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Згерскі | ||||||
Пераемнік | Міхал Геранім Анцута[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Ян Згерскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Мікалай Гараін | ||||||
Нараджэнне | 23 красавіка 1657[1] | ||||||
Смерць |
1 кастрычніка 1715[2][1] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Ян Фрыдэрык Сапега[d][1] | ||||||
Маці | Канстанцыя з Гербутаў | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Казіміра Уладзіслава і Мікалая Леана.
Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Львове і Варшаве. Працягваў адукацыю ў Заходняй Еўропе, наведаў Італію, Францыю, Нідэрланды і Германію. У 1679 вярнуўся ў Літву.
Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славакію і Венгрыю на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад ваеннай кар'еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высвечаны на святара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.
У прысягнуў 1702 Аўгусту Моцнаму, ад якога атрымаў у 1704 урад сакратара вялікага літоўскага. Пад націкам радзіны ўлетку 1707 часова перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага. Высвечаны на біскупа жамойцкага 21 студзеня 1715[5].
Пахавалі біскупа ў касцёле Святой Ганны ў Кодні[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.