форма рэльефу From Wikipedia, the free encyclopedia
О́зы[1] — формы рэльефа, якія ўяўляюць сабой доўгія, вузкія, вышынёй да некалькіх дзесяткаў метраў грады водна-ледавіковага паходжання.
Складзены гравійна-галечным і пясчаным матэрыялам. Могуць змяшчаць валуны. Нахіл склонаў 30—45°. Фарміруючым чыннікам озаў з’яўляюцца адклады патокаў талых водаў, якія працякалі па ўтвораных у масе ледавіка тунэлях. Паходжанне асобных озаў звязана з выцісканнем гліністых парод знізу ў шчыліны ледавікоў[1].
У Беларусі сустракаюцца ў паўночнай частцы краіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.