Некропаль Гізы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Некропаль Гізы (таксама «Гізэхскі некропаль»[1]) — старажытнаегіпецкі некропаль[2][3][4][5], адзін з найбуйнешых некропаляў Старога царства[1][6], які знаходзіцца недалёка ад сталіцы Старога царства Мемфіса (цяпер прыгарад Каіра). Разам з некропалямі Сакары, Дахшура, Абусіра, руінамі самога Мемфіса і шэрагам іншых збудаванняў некропаль Гізы быў уключаны ў 1979 годзе ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны. Адно з самых папулярных турыстычных месцаў.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 86 рус. • англ. • фр. |
Аснову комплексу складаюць тры вялікія піраміды (Хеопса, Хефрэна і Мікерына). Таксама ў комплекс уваходзяць скульптура Вялікага Сфінкса, малыя піраміды, храмы, вялікі лік мастаб і іншых збудаванняў[4][6]. Некропаль служыў месцам пахавання егіпецкай знаці II—VI дынастый. Сусветна вядомы помнік архітэктуры ствараўся на працягу некалькіх стагоддзяў, у яго ўваходзяць 5 могільнікаў (агульная колькасць магіл большая за 7 тысяч). Пачынаючы з 19 стагоддзя з'яўляецца пастаянным месцам археалагічных работ, у ходзе якіх былі выяўлены шматлікія прадметы памінальнага культу, прылады працы, зброя і хатнія рэчы, а таксама мноства прадметаў мастацтва і прыкладной творчасці. Даследаванні некропаля далі найбагацейшы матэрыял аб гісторыі Старажытнага Егіпта, яго мастацтве і развіцці тэхналогій у перыяд каля 2800 — 2250 гг. да н.э. Некропаль Гізы — адно з найвядомейшых у свеце месцаў археалагічных раскопак[2][3][7].
У некаторых крыніцах комплекс вялікіх пірамід выдзяляецца асобна ад некропаля, да якога адносяць астатнія невялікія піраміды і грабніцы-мастабы, размешчаныя на плато Гіза[7][8].
1. Піраміда Хеопса |
18. Ямы, у якіх былі знойдзены Сонечныя лодкі |
Піраміды ўтвараюць цэнтр кампазіцыі некропаля з пірамідай Хеопса на чале. Паслядоўнасць праўлення цароў вызначыла як парадак размяшчэння пірамід, так і парадак узвядзення некропаля ў цэлым[9].
У комплекс піраміды Хеопса ўваходзіць Храм даліны, які ў цяперашні час пахаваны пад паселішчам Назлет эль-Самман (№ 23 на схеме); былі выяўлены базальтавыя дарогі і сцены з нумулітнага вапняку, але раскопкі ніколі не праводзіліся[10][11]. Храм даліны злучаўся з пахавальнай дарогай, якая была значна сапсавана падчас будаўніцтва паселішча. Пахавальная дарога вяла ў пахавальны храм Хеопса, ад якога на сённяшні дзень засталіся толькі базальтавыя пліты падмурка. Храм злучаўся з самой пірамідай. Побач з пірамідай Хеопса таксама размешчаны тры маленькія піраміды царыц і пяць сховішчаў з сонечнымі лодкамі[12].
Комплекс піраміды Хефрэна складаецца з храма Хефрэна ў даліне, пахавальнага шляху, пахавальнага храма Хефрэна і самой піраміды. У храме даліны знаходзяцца некалькі статуй Хефрэна. Некаторыя з іх былі знойдзены ў 1860 годзе Агюстам Марыетам у калодзежы, зробленым у падлозе. Іншыя былі знойдзены ў ходзе раскопак Сігліна, Юнкера Рэйснера і Хасана. Комплекс мае пяць ям для лодак і даччыную піраміду са статуяй Ка (англ.: Ka statue). Піраміда Хефрэна здаецца большай за піраміду Хеопса, бо размешчана вышэй за апошнюю і, да таго ж, мае ўцалелую вострую верхавіну. На самай справе яна меншая як па вышыні, і па аб'ёму[12][13].
Комплекс піраміды Мікерына складаецца з храма ў даліне, пахавальнага шляху, пахавальнага храма і піраміды. У часы 5-ай дынастыі храм у даліне быў дабудован яшчэ адным узроўнем. І ў храме даліны і пахавальным храме знаходзіцца некалькі статуй Мікерына. Каля піраміды Мікерына знаходзяцца тры невялікія піраміды царыц. У параўнанні з астатнімі вялікімі пірамідамі, піраміда Мікерына засталася зусім без абліцоўкі[12][13].
Сфінкс быў пабудаваны ў час праўлення Хефрэна[14] Паміж яго лапамі першапачаткова размяшчаўся невялікі храм, пазней разбураны. Час пабудовы Сфінкса і каго іменна ён адлюстроўвае заўсёды былі прадметам спрэчак.
Грабніцы некропаля размешчаны вакол троз галоўных пірамід. Заходні (№ 30 на схеме), усходні (№ 31) могільнікі адносяцца да піраміды Хеопса. Таксама да яе адносіцца рад з прыблізна 12 мастаб з поўдня (№ 12) і грабніцы, высечаныя ў скале (№ 20)[9].
Усходнія могілкі саступаюць у памерах заходнім, але іх каштоўнасць заключаецца ў том, што на гэтых могілках былі пахаваны найбольш значныя прадстаўнікі сямейства цара Хуфу (Хеопса). Усходнія грабніцы размешчаны на ўсход ад піраміды Хеопса і ўключаюць могільнік G 7000. Тут пахаваны некаторыя члены сям'і Хуфу, а таксама жрацы V—VI дынастый. Захавалася каля 40 мастаб. Цяпер яны цяжкадаступныя, а знаходкі з іх захоўваюцца ў запасніках Егіпецкага музея ў Каіры.
Нумар магілы | Чыя магіла | Заўвагі |
---|---|---|
G 7000 X | Царыца Хатэпхерэс | Маці Хуфу |
G 7010 | Прынцэса Неферткау I (англ.: Nefertkau I) | Дачка Снофру, сястра Хуфу |
G 7060 | Нефермат I (англ.: Nefermaat) | Сын Неферткау I і візіра Хафры |
G 7070 | Снефекурухаф (англ.: Sneferukhaf) | Сын Нефермаат II (англ.: Nefermaat II) |
G 7110-7120 | Каваб (англ.: Kawab) і Хатэпхерэс II | Старэйшы сын Хуфу, дачка Хуфу |
G 7130-7140 | Хуфухаф I (англ.: Khufukhaf I) і Неферткау II (англ.: Nefertkau II) | Сын Хуфу і яго жонка |
G 7210-7220 | Джэдэфхор (англ.: Djedefhor) | Сын Хуфу і Мерэсанх I (англ.: Meritites I) |
G 7350 | Хатэпхерэс II (як мяркуецца[15]) | Жонка Каваба і апошняя жонка Джэдэфры |
G 7410-7420 | Мерэсанх II (англ.: Meresankh II) і Хорбаеф (англ.: Horbaef) | |
G 7430-7440 | Мінхаф I (англ.: Minkhaf I) | Сын Хуфу, візір Хафры |
G 7510 | Анхаф (англ.: Ankhhaf) | Сын Снофру і візірь Хафры |
G 7530-7540 | Мерэсанх III | Дачка Каваба і Хатэпхерэс II, жонка Хафры |
G 7550 | Дуаенхор (англ.: Duaenhor) | Магчыма, сын Каваба і, такім чынам, унук Хуфу |
G 7560 | Ахетхатэп (англ.: Akhethetep) і Мерэсанх II (англ.: Meritites II) | Мерэсанх — дачка Хуфу |
G 7660 | Камсехем (англ.: Kaemsekhem) | Сын Каваба, унук Хуфу |
G7760 | Мінджэдэф (англ.: Mindjedef) | Сын Каваба, унук Хуфу, служыў скарбнікам |
G 7810 | Джаці (англ.: Djaty) | Сын каралевы Мерэсанх II |
Заходнія грабніцы налічваюць больш за 100 мастаб, якія адносяцца да часоў IV—VI дынастый. Некаторыя з іх названы па нумарах мастаб, іншыя — па імёнах археолагаў, якія іх даследавалі.
грабніцы | Перыяд | Раскопкі | Заўвагі |
---|---|---|---|
Раскопки Абу Бакра | 4-ая і 5-ая дынастыі | (1949-53) | |
грабніца G 1000 | 5-ая і 6-ая дынастыі | Рэйснер (1903-05) | Каменныя мастабы |
грабніца G 1100 | 5-ая і 6-ая дынастыі | Рэйснер (1903-05) | Цагляныя мастабы |
грабніца G 1200 | Галоўным чынам 4-ая дынастыя | Рэйснер (1903-05) | Тут пахаваны некаторыя члены сям'і Хуфу |
грабніца G 1300 | 5-ая і 6-ая дынастыі | Рэйснер (1903-05) | Цагляныя мастабы |
грабніца G 1400 | 5-ая дынастыя ці пазней | Рэйснер (1903-05) | Два прадказальнікі, якія служылі ў Хуфу |
грабніца G 1500 | Рэйснер (1931?) | Толькі адна мастаба (G 1601) | |
грабніца G 1600 | 5-ая дынастыя ці пазней | Рэйснер (1931) | Два прадказальнікі, якія служылі ў Хуфу |
грабніца G 1900 | Рэйснер (1931) | Толькі адна мастаба (G 1903) | |
грабніца G 2000 | 5-ая і 6-ая дынастыі | Рэйснер (1905-06) | |
грабніца G 2100 | 4-ая і 5-ая дынастыі ці пазней | Рэйснер (1931) | G 2100 належыць Мерыбу, унуку правіцеля, а G2101 — царскай дачцэ 5-ай дынастыі |
грабніца G 2200 | Канец 4-ай або пачатак 5-ай дынастыі | Рэйснер ? | Мастаба G 2220 |
грабніца G 2300 | 5-ая і 6-ая дынастыі | Рэйснер (1911-13) | Уключае мастабу візіра Сенеджэміба-Інці і яго сям'і |
грабніца G 2400 | 5-ая і 6-ая дынастыі | Рэйснер (1911-13) | |
грабніца G 2500 | Рэйснер | ||
грабніца G 3000 | 6-ая дынастыя | Фішэр і Эклі Кейс малодшы (1915) | |
грабніца G 4000 | 4-ая дынастыя і пазней | Юнкер и Рэйснер (1931) | Уключае грабніцу візіра Хеміуна |
грабніца G 6000 | 5-ая дынастыя | Рейснер (1925-26) | |
грабніца Юнкера (Заходняя) | Позняе Старое царства | Юнкер (1926-27) | Уключае мастабу карліка Сенеба (англ.: Seneb) |
грабніца Штайндорфа | 5-ая і 6-ая дынастыі | Георг Штайндорф (англ.: Georg Steindorff) (1903-07) | |
грабніца Юнкера (Усходняя) | Позні перыяд Старога царства | Юнкер |
Пахаванні паўднёвых могілак адносяцца да часоў праўлення II—III дынастый і V—VI дынастый. Захавалася больш за 10 мастаб. Цяпер яны цяжкадаступныя, а знаходкі з іх захоўваюцца ў запасніках Егіпецкага музея ў Каіры.
Уключаюць пахаванні некаторых членаў царскай сям'і. Адносяцца да часоў IV—V дынастый і пазнейшых часоў.
Нумар магілы | Чыя магіла | Заўвагі |
---|---|---|
G 8172 (LG 86) | Небемахет (англ.: Nebemakhet) | Сын Хафры, служыў візірам |
G 8158 (LG 87) | Нікаур (англ.: Nikaure) | Сын Хафры і Персенет (англ.: Persenet), служыў візірам |
G 8156 (LG 88) | Персенет (англ.: Persenet) | Жонка Хафры |
G 8154 (LG 89) | Сехемкар (англ.: Sekhemkare) | Сын Хафры і Хекенухеджэт (англ.: Hekenuhedjet) |
G 8140 | Ніусерра (Niuserre) | Сын Хафры, візір 5 дынастыі |
G 8130 | Ніанхра (Niankhre) | Царскі сын, як мяркуюць, 5 дынастыя |
G 8080 (LG 92) | Іунмін (Iunmin) | Царскі сын, канец 4 дынастыі |
G 8260 | Бабаеф (Babaef) | Сын Хафры, канец 4 дынастыі |
G 8466 | Іунра (Iunre) | Сын Хафры, канец 4 дынастыі |
G 8464 | Хеметра (англ.: Hemetre) | Верагодна, дачка Хафры, канец 4 дынастыі або 5 дынастыя |
G 8460 | Анхмара (англ.: Ankhmare) | Царскі сын і візір, канец 4 дынастыі |
G 8530 | Рэхетра (англ.: Rekhetre) | Дачка Хафры і царыцы, канец 4 дынастыі або 5 дынастыя |
G 8408 | Бунефер (англ.: Bunefer) | Царская дачка і царыца, канец 4 дынастыі |
G 8978 | Хамерэрнебці I (англ.: Khamerernebty I) | Царская дачка і царыца, другая палова 4 дынастыі |
У 1990 годзе паводдаль пірамід былі знойдзены пахаванні будаўнікоў піраміды. Яшчэ адно пахаванне было знойдзена непадалёку ў 2009 годзе. Целы не былі муміфікаваны, але побач з імі былі паложаны піва і хлеб для падтрымкі іх у замагільным жыцці. Блізкасць магіл к пірамідам і спосаб пахавання далі падставы сцвярджаць, што гэта былі вольнанаёмныя работнікі, якія атрымалі важкае прызнанне сваіх заслуг у будаўніцтве, а не рабы, як лічылася спачатку. Меркаванне, што піраміды будаваліся рабамі, шырока распаўсюдзілася дзякуючы галівудскім фільмам, якія грунтаваліся на вядомым меркаванні археолагаў, што без выкарыстання прымусовай працы ўзвядзенне такіх збудаванняў было немагчыма. Сведчанні з раскопак паказваюць, што для будаўніцтва піраміды спатрэбілася 10 тысяч рабочых, якія працавалі вахтамі на працягу 30 гадоў. Хутчэй за ўсё, большасць рабочых паходзіла з бедных сямей. Для ўтрымання такой вялікай колькасці людзей штодзённа пастаўлялася 23 авечкі і 21 галава буйнай рагатай жывёлы. На адпаведныя месцы цар (фараон) наймаў вопытных спецыялістаў — архітэктараў, каменшчыкаў, работнікаў па металу, цесляроў[16][17][18][19][20].
Работы па здабычы каменя, перамяшчэнню цяжкіх блокаў, устаноўцы іх на месца, вялізны аб'ём каменячосных работ, — усё гэта патрабавала вялікай колькасці рабочай сілы. У будаўніцтве пірамід магло прымаць удзел да некалькіх тысяч прафесійных майстроў, чаляднікаў і падсобных рабочых. Таксама былі неабходны пекары, цесляры, ваданосы і іншыя дапаможныя рабочыя. Факт пабудовы такіх грандыёзных збудаванняў як піраміды заўсёды быў прычынай для спрэчак, як іменна яны былі пабудаваны, колькі спатрэбілася людзей, каб збудаваць іх. Калі грэчаскі гісторык Герадот наведаў Гізу ў 450 годзе да н.э. адзін з егіпецкіх жрацоў сказаў яму, што «для будаўніцтва піраміды Хеопса спатрэбілася 400 тысяч чалавек, якія працавалі на працягу 20 гадоў, пры гэтым у кожную змену працавала да 100 тысяч чалавек адначасова». Археалагічныя дадзеныя даюць ацэнку, што для будаўніцтва піраміды трэба было 10 тысяч рабочых, якія працавалі па трохмесячных зменах на працягу прыблізна 30 гадоў[13].
Комплекс пірамід акружаны вялікай каменнай сцяной, за якою археолаг Марк Ленер (англ.: Mark Lehner) і яго каманда знайшлі гарадок, дзе жылі будаўнікі пірамід. Гарадок быў размешчаны на паўднёвы ўсход ад комплексаў піраміды Менкауры і піраміды Хафры. Пры раскопках гарадка былі знойдзены баракі для начлегу, пякарні, піваварныя памяшканні і кухні. Дадзеныя сведчаць аб тым, што асновай харчавання рабочых былі хлеб, ялавічына і рыба. Таксама былі знойдзены будынкі бальніцы і могілкі (некаторыя са шкілетаў, знойдзеных на могілках, маюць характэрныя прыкметы вытворчых траўм)[21]. Рабочы пасёлак датуецца сярэдзінай 4 дынастыі (2530—2472 гг. да н.э.). Паводле Марка Ленера «развіццё гэтага жылога комплексу адбылося, мабыць, даволі хутка. Будаўніцтва ўсіх пабудоў заняло ад 35 да 50 гадоў, што адпавядае часу ўладарства Хафры і Менкауры, стваральнікаў другой і трэцяй піраміды Гізы». Без выкарыстання дадзеных радыевугляроднага аналізу, вывучаючы рэшткі керамічных вырабаў, адбіткі пячацей і стратыграфічныя асаблівасці мясцовасці, каманда Ленера прыйшла да высновы, што «карціна будавання гэтага аднаго з самых ранніх у свеце паселішчаў з гарадской планіроўкаю бясспрэчна адносіць яго к часам уладарання двух будаўнікоў пірамід: Хафры (2520—2494 гг. да н.э.) і Менкаўры (2490—2472 гг. да н.э.)»[22][23].
У цэлым, Гізэхскі некропаль захаваўся з часоў Старога царства да нашых дзён без істотных змен. Сярод пазнейшых пабудоў можна адзначыць невялікі храм, узведзены Аменхатэпам II (правіў у 1428—1397 гг. да н.э., XVIII дынастыя). Храм быў пабудаваны недалёка ад Сфінкса на паўночны ўсход і ў далейшым поўнасцю засыпаны. Прыкладна над ім была ўзведзена яшчэ адна пабудова ўжо пасля часоў Новага царства[2][24][25]. Яшчэ адным вартым увагі збудаваннем з'яўляецца стэла Тутмаса IV (правіў у 1397—1388 гг. да н.э.), так званая «Стэла сну» (англ.: Dream Stele). Стэла была ўстаноўлена прама паміж лапамі Сфінкса[2][26]. У часы Саіскай дынастыі (англ.: Twenty-sixth Dynasty of Egypt) быў узведзен храм багіні Ісіды на ўсход ад піраміды Хеопса. Таксама ў пазнейшыя часы ажыццяўляліся пахаванні ў розных месцах некропаля, але ўсе яны аблічча комплексу істотна на змянілі.
У сярэднявеччы вялікая колькасць абліцовачнага каменя з некропаля была выкарыстана для будаўніцтва ў Каіры[2][4].
У 19 стагоддзі пачынаюцца работы па даследаванню тэрыторыі некропаля. Французскі егіптолаг Агюст Марыет (1821—1881) правёў работы па расчыстцы Сфінкса, але праз некаторы час статую ізноў занесла пяском. З 1842 года на плато пачынае працаваць выдатны нямецкі егіптолаг і археолаг Карл Рыхард Лепсіус. Ён раскопвае некалькі грабніц і дабіваецца дазволу вывезці пакрытыя рысункамі і надпісамі блокі ў Германію. Яму ўдаецца пранікнуць унутр піраміды Хеопса, ён жа склаў адны з першых планаў некропаля.
У пачатку 1880-х гадоў к пірамідам прыязджае выдатны англійскі археолаг Фліндэрс Пітры. Ён азадачаны праблемай вымярэння пірамід. У той час грамадскасць была ўзбударажана чуткамі пра незвычайныя ўласцівасці піраміды Хеопса, пра тое, што нібыта ў яе памерых заложана формула вылічэння памераў Зямлі. Пітры з захапленнем бярэцца за справу, стварае на плато трыангуляцыйную сетку і робіць замеры з ашаламляльнай для свайго часу дакладнасцю. Адначасова ён даследуе некалькі пахаванняў, пры гэтым у адной з закінутых грабніц ладзіць сабе, іншы раз пужаючы турыстаў нечаканым з'яўленнем сярод руін у яркай бялізне[27].
З канца 19 стагоддзя пачынаецца залаты век у даследаванні Гізы. Мноства археолагаў з розных краін з розных навуковых школ прымаюць удзел у адном з найвялікшых мерапрыемстваў археалогіі. Сярод найбольш значных даследчыкаў старажытнаегіпецкага ансамбля, былі амерыканскі археолаг Джордж Эндру Рэйснер, нямецкія егіптолагі Георг Штайндорф (англ.: Georg Steindorff) і Херман Юнкер (ням.: Hermann Junker), а таксама егіпцянін Селім Хасан (англ.: Selim Hassan)[27].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.