Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
13 красавіка 2024 года 40-гадовы Джоэл Каучы напаў з нажом на людзей у гандлёвым цэнтры Westfield Bondi Junction ва ўсходнім прыгарадзе Сіднея (Аўстралія), забіўшы шэсць і параніўшы яшчэ дванаццаць чалавек. Нападнік быў застрэлены паліцыянтам.
Па даных паліцыі Новага Паўднёвага Уэльса, нападнік ўвайшоў у Westfield Bondi Junction каля 15:10 вечара[1]. Пры ім быў 30-сантыметровы нож. Праз 10 хвілін ён напаў на сваю першую ахвяру[2][3][4][5].
Відавочцы казалі, што ён паводзіў сябе бязладна, а на відэазапісах з камер бяспекі і смартфонаў выпадковых мінакоў відаць, як злачынец кідаецца са зброяй на адных пакупнікоў, не звяртаючы ўвагі на іншых[6]. Неадкладна была выклікана паліцыя[7][4], пачалася эвакуацыя наведавальнікаў і работнікаў ГЦ[5]. Да месца падзей прыбыла 40 карэт хуткай дапамогі[8].
Пяць пацярпелых загінулі на месцы (адна ахвяра пазней сканала ў бальніцы). Дванаццаць іншых былі шпіталізаваны[9].
Злачынец кінуўся з нажом на паліцыянта Эмі Скот, але яна стрэліла яму ў грудзі. Праваахоўніца пачала рабіць параненаму сардэчна-лёгачную рэанімацыю[10][11][12][13][14], але той сканаў.
На наступную раніцу было названа імя нападніка — Джоэл Каучы. Жыў у г. Тувумба, штат Квінсленд. У сакавіку 2024 года пераехаў у Сідней. Халасты, дзяцей не было[3]. З 17 гадоў пакутаваў ад праблем з псіхічным здароўем[8]. Следчыя заявілі, што ў Каучы была шызафрэнія[15][16][17].
Прэм’ер-міністр Энтані Албаніз назваў інцыдэнт «жахлівым актам гвалту» і выказаў спачуванне пацярпелым[18][19].
Спачуванні выказалі брытанскі манарх Карл III і каралева Каміла[20], а таксама папа Францыск[21] і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.