Remove ads
аўстралійскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Энтані Норман Албаніз (англ.: Anthony Norman Albanese), таксама вядомы як Элбаніз, Албанізі — у італьянскай транскрыпцыі, нар. 2 сакавіка 1963, Сідней) — старшыня Лейбарысцкай партыі (з 2019). Прэм’ер-міністр Аўстраліі з 23 траўня 2022 года.
Скончыў Сіднейскі ўніверсітэт, дзе вывучаў эканоміку. Два гады працаваў у Commonwealth Bank of Australia, які на працягу сваёй наступнай палітычнай кар’еры не раз крытыкаваў за закрыццё аддзяленняў і іншыя ўшчамленні інтарэсаў наёмнага персанала.
3 снежня 2007 года Албаніз атрымаў партфель міністра інфраструктуры, транспарту, рэгіянальнага развіцця і мясцовага самакіравання, а таксама лідара Палаты прадстаўнікоў пры фармаванні першага ўрада Кевіна Рада.
24 чэрвеня 2010 года стаў міністрам інфраструктуры, транспарту, рэгіянальнага развіцця і мясцовага самакіравання пры фарміраванні першага ўрада Джуліі Гілард.
14 верасня 2010 года пры фарміраванні другога ўрада Гілард атрымаў крэсла міністра інфраструктуры і транспарту і зноў — лідара Палаты прадстаўнікоў.
26 чэрвеня 2013 г. Албаніз абраны намеснікам ізноў абранага лідэра Лейбарысцкай партыі Кевіна Рада.
27 чэрвеня 2013 года быў створаны другі ўрад Рада, у якім Албанізу дасталіся пасады намесніка прэм’ер-міністра, а таксама міністра інфраструктуры і транспарту, міністра шырокапалоснай перадачы даных, камунікацый і лічбавай эканомікі і лідара Палаты прадстаўнікоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.