Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малкальм Бліг Тэрнбул (англ.: Malcolm Bligh Turnbull; нар. 24 кастрычніка 1954, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Аўстраліі з 15 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 года[5]. У 2008—2009 гадах і з 14 верасня 2015 года па 24 жніўня 2018 лідар Ліберальнай партыі Аўстраліі і кіраўнік апазіцыі ў парламенце (2008—2009).
Малькальм Тэрнбул нарадзіўся ў найбуйнейшым аўстралійскім горадзе Сідней у кастрычніку 1954 года. Вучыўся ў Аўстраліі і Вялікабрытаніі.
Член парламента Аўстраліі з 2004 года ад акругі Уэнтворс (Новы Паўднёвы Уэльс). У студзені-снежні 2007 года міністр аховы навакольнага асяроддзя. З 18 верасня 2013 года міністр сувязі[6].
На ўнутрыпартыйных выбарах 14 верасня 2015 абышоў дзеючага кіраўніка ўрада Эбата і зноў узначаліў ліберальную партыю[7]. На наступны дзень ён уступіў пасаду кіраўніка ўрада[8].
Прэм’ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул паабяцаў правесці рэферэндум аб ЛГБТ-шлюбах да канца 2016 года ў выпадку, калі яго кааліцыя ўтрымае парламенцкую большасць пасля выбараў (якія адбыліся 2 ліпеня 2016 года)[9].
24 жніўня 2018 года Пітэр Датан аспрэчыў лідарства Тэрнбула і адбыліся выбары, у якіх таксама прыняў удзел міністр фінансаў Морысан і міністр замежных спраў Джулі Бішоп. У другім туры галасавання 45 галасамі супраць 40 Морысан перамог Датана[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.