From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Мікалаевіч Чуркін (21 мая 1869, Сцепанаван, Арменія — 27 снежня 1964) — беларускі кампазітар і фалькларыст, адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі. Народны артыст Беларусі (1949).
Мікалай Мікалаевіч Чуркін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1964[1] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Міхаіл Міхайлавіч Іпалітаў-Іванаў[d] |
Прафесіі | кампазітар |
Узнагароды |
Скончыў музычнае вучылішча Рускага музычнага таварыства ў Тыфлісе (1892, клас М. Іпалітава-Іванава), Пецярбургскую АМ (1899). Настаўнічаў, выкладаў музыку і маляванне, кіраваў аматарскімі харавымі калектывамі ў Баку, Коўне (з 1903), Вільні (з 1905). На Беларусі з 1914, педагог настаўніцкай семінарыі і агульнаадукацыйных школ, загадчык музычнай падсекцыі павятовага выканкома, арганізатар мастацкай самадзейнасці ў г. Мсціслаў, з 1924 выкладчык педагагічнага тэхнікума ў Магілёве, з 1935 у Менску.
Сабраў больш за 3 тыс. мелодый песень і танцаў розных народаў (беларускіх, грузінскіх, армянскіх, азербайджанскіх, польскіх, літоўскіх, таджыкскіх). 53 беларускія мелодыі ў яго запісе і апрацоўцы змешчаны ў «Беларускім зборніку» Е. Раманава (вып. 7, 1910); склаў зборнікі «Беларускія народныя песні і танцы» (1949) і «Беларускія народныя песні» (1959).
Адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, пачынальнік нацыянальнага жанравага сімфанізму, музыкі для дзяцей. Яго музыка адметная аптымізмам, строгай класічнай формай, меладычнасцю, апорай на беларускі музычны фальклор. Сярод твораў: оперы «Вызваленне працы» (паст. 1922), «Раскіданае гняздо» паводле Я. Купалы (клавір, 1959—64), радыёопера для дзяцей «Рукавічка» (паст. 1948); музычныя камедыі «Кок-сагыз» (паст. 1939), «Песня Бярэзіны» (паст. 1947); 3 сімфаньеты (1925, «Беларускія карцінкі»; 1949, 1955), 4 сімфанічныя сюіты; 4 сюіты і уверцюра «Памяці Янкі Купалы» (1952) для аркестра беларускіх народных інструментаў; 11 струнных квартэтаў, хары, рамансы; музыка для драматычных спектакляў; апрацоўкі народных песень і танцаў, песні для дзяцей на словы беларускіх паэтаў.
На доме па вуліцы Кісялёва, 3 у Мінску, дзе Мікалай Чуркін пражываў у 1957—1964 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.