From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак (1899, в. Пякоціна, Дзісненскі павет Віленскай губерні, цяпер Мёрскі раён — 1946) — беларускі грамадскі, ваенны і палітычны дзеяч, гісторык, журналіст, калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1946[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, журналіст, палітык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1932 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт, па адукацыі юрыст. Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім універсітэце. Працаваў адвакатам у Вільні.
З 1934 года член праўлення Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, з 1935 — прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Удзельнічаў у выданні часопісаў Студэнцкая думка і Калоссе. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, член рэдкалегіі яе органа — газеты «Беларускі фронт».
15 чэрвеня 1940 нелегальна перайшоў літоўска-германскую мяжу. З 1940 года ў Берліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтра, рэдагаваў газету «Раніца», з сакавіка 1942 — галоўны рэдактар. Удзельнічаў у працы курсаў беларусаведы ў Празе і складанні падручніка нямецкай мовы для беларусаў Пятра Бакача.
З 1943 года займаў пасаду 1-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газеты», бюлетэня «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску (чэрвень 1944). Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[2]
З ліпеня 1944 года ў Берліне, быў 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 года ў Польшчы. У 1945 годзе вярнуўся ў Беларусь для ўзмацнення арганізацыі «Чорны кот». Міколу Шкялёнку далі мянушку «Шкляны» і ён быў прызначаны камандзірам атраду. Атрад «Шклянога» накіравалі на Барысаўшчыну, але па дарозе атрад трапіў у засаду, арганізаваную супрацоўнікамі савецкіх спецслужбаў. Пасля жорсткага бою з 32-х байцоў атрада Шкялёнка выжылі толькі 7, а сам Шкялёнак быў цяжка паранены і арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі.
Паводле адных звестак, памёр у турэмным шпіталі МДБ у Мінску, паводле другіх — на пачатку 1946 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак у Вікікрыніцах | |
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.