From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Ільіч Раманаў (15 (27) ліпеня 1867, Масква — 17 чэрвеня 1948, Масква) — расійскі і савецкі мастацтвазнавец, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (1912), дырэктар Дзяржаўнага музея вытанчаных мастацтваў (1923—1928, цяпер — ДМВМ імя А. С. Пушкіна), заслужаны дзеяч мастацтваў, аўтар многіх кніг па гісторыі заходнееўрапейскага і рускага мастацтва.
Мікалай Ільіч Раманаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) ліпеня 1867 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1948[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя мастацтваў[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Барыс Робертавіч Віпер[d], Віктар Мікітавіч Лазараў і Mikhail Alpatov[d] |
Узнагароды |
Мікалай Раманаў нарадзіўся 15 (27) ліпеня 1867 года ў Маскве, паходзіў з дваранскага роду. У 1889 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[2][3][4].
З 1900 года Мікалай Раманаў выкладаў у Маскоўскім універсітэце. Ён працаваў на кафедры кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, якой у той час кіраваў Іван Цвятаеў[5]. Першапачаткова кафедра была часткай класічнага аддзялення гісторыка-філалагічнага факультэта, а ў 1907 годзе, пры актыўным удзеле Раманава, яна была ператворана ў самастойнае аддзяленне гісторыі і тэорыі мастацтваў таго ж факультэта[6]. У 1912 годзе Раманаў атрымаў званне прафесара.
18 мая 1910 года Мікалай Раманаў быў прызначаны захавальнікам Аддзялення прыгожых мастацтваў і класічных старажытнасцяў Румянцаўскага музея, прымаў удзел у арганізацыі новага памяшкання для карціннай галерэі і гравюрнага кабінета. У гэтай пасадзе Раманаў прапрацаваў да 1923 года.
З 1917 года Мікалай Раманаў працягнуў сваю працу ў Маскоўскім універсітэце, быў прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў, якая да 1921 года заставалася часткай гісторыка-філалагічнага факультэта, а затым (у 1921—1925 гадах) — факультэта грамадскіх навук (1921—1925).
У 1923 годзе Мікалай Раманаў быў прызначаны дырэктарам Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў (цяпер — ДМВМ імя А. С. Пушкина), куды неўзабаве была пераведзеная значная частка экспанатаў расфармаванага Румянцаўскага музея. Ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні карціннай галерэі ДМВМ. Раманаў прапрацаваў дырэктарам гэтага музея да 1928 года[7].
У наступныя гады Мікалай Раманаў працягваў выкладчыцкую дзейнасць: у 1938—1941 гадах ён выкладаў у Маскоўскім інстытуце філасофіі, літаратуры і гісторыі, а ў 1941—1948 гадах працаваў на кафедры агульнага мастацтвазнаўства філалагічнага факультэта МДУ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.