From Wikipedia, the free encyclopedia
Мы́тня — дзяржаўны орган перамяшчэння праз граніцу краіны тавараў, багажу і паштовых адпраўленняў.
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь стварае, пераўтварае і зачыняе мытні. Да ўваходу ў 2010 годзе ў Мытны саюз ЕАЭС дзейнічаў Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які вызначаў абавязкі і правы мытнікаў. Прэзідэнт Беларусі зацвярджае Палажэнне аб парадку і ўмовах праходжання службы на мытні. У Вялікім Княстве Літоўскім мытня месцілася ў каморы. Мыта (цло) збіралі з купцоў за правоз тавараў праз мяжу і па землях ВКЛ[1].
На 2013 год у Беларусі дзейнічалі абласныя мытні. У пункце мытнага кантролю знаходзіліся склад, гасцініца, кавярня, мыйка для грузавікоў, стаянка, пажарнае дэпо і кантрольна-прапускны пункт. У Мінскай рэгіянальнай мытні, якая знаходзілася ў Шчытаміравічах (Мінскі раён), штодня афармлялі да 1500 мытных дэкларацый. Чыгуначная пляцоўка магла размясціць да 156 кантэйнераў, а стаянка — да 140 грузавікоў. Гасцініца мела 20 нумароў з ваннай і па 2 ложкі ў кожным нумары. Пераночыць у ёй каштавала 300 000 рублёў (33,44 долары ЗША)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.